Ян Янавіч Грыб
Ян Янавіч Грыб | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | паэт |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1936[1] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Ян Я́навіч Грыб (нар. 21 лістапада 1936, вёска Куршынавічы[2] Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
На самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацьку Яна Грыба расстралялі нацысцкія акупанты[3], і сям’я пераехала ў Пагарэльцы (цяпер у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці), дзе Ян Грыб скончыў сямігодку. Пасля вайны з’ехаў на заробкі ў Расію, скончыў чалябінскае рамесніцкае вучылішча. У 1956—1957 гадах быў курсантам, лётчыкам на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя[4].
У 1960 годзе прыехаў у Мінск. Скончыў фізічны факультэт БДУ. Працаваў на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл», ПТВ «Электроніка», выкладчыкам у Мінскім каледжы электронікі, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Пасля выхаду на пенсію перасяліўся ў лясную хату ў Клыпаўшчыне пад Дзяржынскам, якую сам пабудаваў. Пражыў у ёй 15 гадоў.
Узначальвае мінскую Кастрычніцкую раду Таварыства беларускай мовы з часу ягонага ўтварэння.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкаваўся ў перыёдыцы. У 2005 годзе выдаў зборнік вершаў «На сваёй зямлі».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) — 2004.
- ↑ Дзядуля з кійком, якога цягнулі некалькі амапаўцаў, расказаў, як уцёк з аўтазака. Грамадства. Наша Ніва (25 сакавіка 2017). Праверана 26 сакавіка 2017.
- ↑ Груздзіловіч, Алег «Праз Лукашэнку я з нармальнага патрыёта стаў апантаным нацыяналістам». Гісторыя Яна Грыба, сымбаля мітынгаў за незалежнасьць. Суд. Радыё «Свабода» (23 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
- ↑ 83-гадовага паэта Яна Грыба аштрафавалі за ўдзел у пратэстах. Суд. Радыё «Свабода» (15 студзеня 2020). Праверана 15 студзеня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на старонцы Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Сябар Васіля Быкава — Як змагацца з сістэмай, калі табе за 80
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |