Яраслаў Квапіл
| Яраслаў Квапіл | |
|---|---|
| чэшск.: Jaroslav Kvapil | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Karel Dušek[1] і Jiří Pavlík[1] |
| Дата нараджэння | 25 верасня 1868[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 студзеня 1950[2][3][…] (81 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Hana Kvapilová[d] і Zdenka Kvapilová-Čížková[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | перакладчык, паэт, рэжысёр, драматург, лібрэтыст, журналіст, тэатральны рэжысёр, пісьменнік, кінарэжысёр, драматург |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Узнагароды |
Народны артыст Чэхаславакіі[d] (29 студзеня 1946) |
| Подпіс |
|
Я́раслаў Ква́піл (чэшск.: Jaroslav Kvapil; 25 верасня 1868, Худзеніцы каля г. Клатаві, Чэхія — 10 студзеня 1950, Прага, Чэхія) — чэшскі пісьменнік і рэжысёр. Народны артыст Чэхіі (1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Карлаў універсітэт у Празе. У 1900—1921 і з 1929 рэжысёр і кіраўнік драматычнай трупы Нацыянальнага тэатра ў Празе, у 1921—1928 мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра на Вінаградах.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар п’ес: «Змрок» (1895), «Вандроўны агеньчык» (1896), «Казка пра прынцэсу Дзьмухавец» (1899), «Аблокі» (1903), «Сірата» (1906), «Андэрсен» (1914) і інш. Сярод пастановак: «Фаўст» І. В. Гётэ, «Валенштэйн» Ф. Шылера, «Атэла», «Сон у летнюю ноч», «Макбет», «Гамлет», «Юлій Цэзар» і інш. У. Шэкспіра, «Вайнарка», «Бацька», «Ліхтар», «Ян Гус» А. Ірасека і інш. Аўтар лібрэта да опер А. Дворжака і інш. Перакладаў асобныя п’есы Г. Ібсена.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраслаў Квапіл
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 1950 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Чэхіі
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Народныя артысты Чэхаславакіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
- Драматургі Чэхіі
- Паэты Чэхіі
- Чэшскамоўныя паэты
- Тэатральныя рэжысёры Чэхіі
- Лібрэтысты Чэхаславакіі
- Драматургі Чэхаславакіі
- Паэты Чэхаславакіі
- Постаці Нацыянальнага тэатра (Прага)
- Постаці Тэатра на Вінаградах