Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 6—40 см. Сцябло галінастае ад асновы. Парасткі бясплодныя, распасцёртыя, прыўзнятыя, укараняюцца. Лісце супраціўнае, даўжынёй 1—2 см і шырынёй 1,5—4 мм, простае, суцэльнае, з гладкім краем, апушанае кароткімі валаскамі, сядзячае, у пазухах разам з парасткамі. Кветкі белыя, у паўпарасоніках на верхавінках кветаносных сцяблоў. Пялёсткі кветак у 2 разы даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[4]. Расце на лугах, у т.л. горных і тундравых, на ўзлесках і палянах, у прыбярэжных і поймавых хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, пашах, агародах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені[1].
Засмечвае пасевы.
Зноскі
↑ абЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Кім Г. А. Ясколка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 469.