Яўгенія Аркадзьеўна Кечына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўгенія Аркадзьеўна Кечына
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера сацыялогія, статыстыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук (2009)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомая як спецыяліст у галіне метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў, статыстычнай апрацоўкі дадзеных сацыялагічных даследаванняў, сацыяльна-эканамічнай статыстыкі
Узнагароды
Сайт ffsn.bsu.by/ru/personaln…

Яўгенія Аркадзьеўна Кечына — беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў, статыстычнай апрацоўкі дадзеных сацыялагічных даследаванняў, сацыяльна-эканамічнай статыстыкі. Прафесар кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта(з 2009 г.). Доктар сацыялагічных навук (2009), прафесар (2013). Удзельнік нацыянальных і міжнародных даследчых праектаў па праблемах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і наркаспажывання ў Рэспубліцы Беларусь, па пытаннях паводніцкіх характарыстык груп рызыкі, распрацоўшчык нацыянальнай сістэмы маніторынгу і ацэнкі сітуацыі па ВІЧ/СНІД у Рэспубліцы Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «матэматыка». З 1991 г. выкладае на кафедры сацыялогіі БДУ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 100 навуковых публікацый (навуковыя манаграфіі, артыкулы, раздзелы ў калектыўных манаграфіях і вучэбных дапаможніках, вучэбна-метадычныя, даведачна-энцыклапедычныя выданні).Пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Кечынай абаронены тры кандыдацкія дысертацыі . З’яўляецца намеснікам старшыні Савета па абароне доктарскіх дысертацый па сацыялагічных навуках. Д. 2:01:03 пры БДУ; членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый па псіхалагічных навуках. Д. 2:01:19 пры БДУ; членам Савета факультэта філасофіі і сацыяльных навук; уваходзіць у склад рэдкалегіі шэрагу навуковых выданняў.

У 2015 г. Я. А. Кечына прызнана пераможцам у конкурсе на лепшага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай працы студэнтаў і аспірантаў БДУ па выніках 2014 г. у намінацыі «Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са спісам асноўных работ Кечынай Я. А. можна азнаёміцца на сайце факультэта філасофіі і сацыяльных навук Архівавана 24 ліпеня 2018..

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]