Яўгенія Самойлаўна Панамарова
Яўгенія Самойлаўна Панамарова | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 2022 (86 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1965) і доктар архітэктуры (1988) |
Навуковае званне | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Яўгенія Самойлаўна Панамарова (у дзявоцтве Аграновіч; 3 сакавіка 1936, Харкаў — 15 снежня 2022) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (1965)[1], доктар архітэктуры (1988), прафесар (1989)[2].
Прафесар Тышрынскага ўніверсітэта (1990, Латакія, Сірыя), прафесар Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта (1994, Беласток, Польшча), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1996). Член Беларускага саюза архітэктараў з 1963 г[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і Самуіла Аляксандравіча Аграновіча (1899—1964), які паходзіў з Рэчыцы, і Наталлі Афанасьеўны Чарнабрывец (1913—1971) са Смілы, мела брата Міхаіла[3].
Скончыла ў 1959 годзе БПІ. У 1959—1962 гадах архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»[2]. У 1962—1965 гадах аспірант БПІ, ЧВУТ (Прага). У 1965—2007 гадах выкладала ў БПІ.
Памерла 15 снежня 2022 года[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне інтэр’ера, архітэктурнай каларыстыкі. Асноўныя работы: серыя будынкаў камбінатаў бытавога абслугоўвання (1960—1962, у сааўт.), тыпавы праект Б2-02-3 адзінаццацігадовай сярэдняй працоўнай політэхнічнай школы на 964 месцы (1961—1962, у сааўт.)[2], праекта аздаблення фасадаў дамоў серыі 1-464 і 1-335, альбомаў унутранага аздаблення кватэр дамоў серыі 1-464 і 1-335[1].
Кіраўнік (сумесна з А. А. Літвінавай) навуковай школы ў вобласці архітэктуры і дызайну «Архітэктура ўнутраных прастор, архітэктурная каларыстыка і каляровы дызайн»[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Выдадзена 4 навучальных дапаможнікі, 5 манаграфій, 1 слоўнік-даведнік, больш 200 артыкулаў і навукова-метадычных рэкамендацый[1]. У тым ліку «Інтэр’ер і абсталяванне грамадзянскіх будынкаў»; «Колер у інтэр’еры»; «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»; «Наша кватэра» (у суаўтарстве з Н. Аладавай); «Архітэктурная каларыстыка» (у суаўтарстве з А. А. Літвінавай); «Інтэр’ер і прадметны дызайн жылых будынкаў» (у суаўтарстве, Н. Аладавай). Кіраўнік 5 дысертацыйных прац кандыдатаў архітэктуры.
Аўтар тыпавых праграм і тэкстаў лекцый па дысцыплінах: «Інтэр’ер і прадметны дызайн», «Комплекснае фарміраванне архітэктурнага асяроддзя», «Прыкладныя тэорыі ў архітэктуры», «Колеразнаўства і архітэктурная каларыстыка», «Кампазіцыя асяроддзевых сістэм». Лекцыі паводле даных дысцыплінам чыталіся ў БНТУ, БДТМІ, Еўрапейскім універсітэце, Беластоцкім тэхнічным універсітэце (Польшча), Тышрынскім універсітэце (Сірыя)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах; лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за кнігу «Архітэктурная каларыстыка» (у сааўт. з А. А. Літвінавай, 2003); медаль за кнігу «Колер у архітэктуры» на Міжнародным біенале па архітэктуры (Сафія, 1985); лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2002» — дыпламы за цыкл прац па інтэр’еры і за навучальны дапаможнік «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»[1].
У 2015 годзе была ўзнагароджана Залатым крыжам Заслугі ад прэзідэнта Польшчы[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Чацвёра дзяцей: Леў Аграновіч, Дані Аграновіч, Алена Ляванава, Аляксандра Панамарова. У шлюбе з Уладзімірам Панамаровым[3].
Бібіліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Рекомендации по проектированию цветовой отделки интерьеров общественных зданий. М., 1984 (у сааўт.);
- Цвет в интерьере. Мн., 1984;
- Интерьер гражданских зданий. 2 изд. Мн., 1991.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Агранович-Пономарева Евгения Самойловна
- ↑ а б в Панамарова Яўгенія Самойлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б АГРАНОВИЧ
- ↑ а б 15 декабря 2022 г. ушла из жизни Евгения Самойловна Агранович-Пономарева — член Белорусского союза архитекторов с 1963 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Агранович-Пономарева Евгения Самойловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Панамарова Яўгенія Самойлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Пономарева Евгения Самойловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаве
- Памерлі 15 снежня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Выкладчыкі БНТУ
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Дактары архітэктуры
- Прафесары
- Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя