Яўгенія Самойлаўна Панамарова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўгенія Самойлаўна Панамарова
Дата нараджэння: 3 сакавіка 1936(1936-03-03) (83 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковая ступень: кандыдат тэхнічных навук (1965)
  • доктар архітэктуры (1988)
  • Навуковае званне:

    Яўгенія Самойлаўна Панамарова (у дзявоцтве Аграновіч; нар. 3 сакавіка 1936, Харкаў) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (1965)[1], доктар архітэктуры (1988), прафесар (1989)[2].

    Прафесар Тышрынскага ўніверсітэта (1990, Латакія, Сірыя), прафесар Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта (1994, Беласток, Польшча), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1996). Член Беларускага саюза архітэктараў з 1963 г[1].


    Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

    Нарадзілася ў сям’і Самуіла Аляксандравіча Аграновіча (18991964), які паходзіў з Рэчыцы, і Наталлі Афанасьеўны Чарнабрывец (19131971) са Смілы, мела брата Міхаіла[3].

    Скончыла ў 1959 годзе БПІ. У 19591962 гадах архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»[2]. У 19621965 гадах аспірант БПІ, ЧВУТ (Прага). У 19652007 гадах выкладала ў БПІ.

    Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

    Працуе ў галіне інтэр’ера, архітэктурнай каларыстыкі. Асноўныя работы: серыя будынкаў камбінатаў бытавога абслугоўвання (19601962, у сааўт.), тыпавы праект Б2-02-3 адзінаццацігадовай сярэдняй працоўнай політэхнічнай школы на 964 месцы (19611962, у сааўт.)[2], праекта аздаблення фасадаў дамоў серыі 1-464 і 1-335, альбомаў унутранага аздаблення кватэр дамоў серыі 1-464 і 1-335[1].

    Кіраўнік (сумесна з А. А. Літвінавай) навуковай школы ў вобласці архітэктуры і дызайну «Архітэктура ўнутраных прастор, архітэктурная каларыстыка і каляровы дызайн»[1].

    Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

    Выдадзена 4 навучальных дапаможнікі, 5 манаграфій, 1 слоўнік-даведнік, больш 200 артыкулаў і навукова-метадычных рэкамендацый[1]. У тым ліку «Інтэр’ер і абсталяванне грамадзянскіх будынкаў»; «Колер у інтэр’еры»; «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»; «Наша кватэра» (у суаўтарстве з Н. Аладавай); «Архітэктурная каларыстыка» (у суаўтарстве з А. А. Літвінавай); "Інтэр’ер і прадметны дызайн жылых будынкаў (у суаўтарстве, Н. Аладавай). Кіраўнік 5 дысертацыйных прац кандыдатаў архітэктуры.

    Аўтар тыпавых праграм і тэкстаў лекцый па дысцыплінах: «Інтэр’ер і прадметны дызайн», «Комплекснае фарміраванне архітэктурнага асяроддзя», «Прыкладныя тэорыі ў архітэктуры», «Колеразнаўства і архітэктурная каларыстыка», «Кампазіцыя асяроддзевых сістэм». Лекцыі паводле даных дысцыплінам чыталіся ў БНТУ, БДТМІ, Еўрапейскім універсітэце, Беластоцкім тэхнічным універсітэце (Польшча), Тышрынскім універсітэце (Сірыя)[1].

    Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 2000 г. (у аўт. кал.); лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за кнігу «Архітэктурная каларыстыка» (у сааўт. з А. А. Літвінавай, 2003); медаль за кнігу «Колер у архітэктуры» на Міжнародным біенале па архітэктуры (Сафія, 1985); лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2002» — дыпламы за цыкл прац па інтэр’еры і за навучальны дапаможнік «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»[1].

    Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

    Чацвёра дзяцей: Леў Аграновіч, Дані Аграновіч, Алена Ляванава, Аляксандра Панамарова. У шлюбе з Уладзімірам Панамаровым[3].

    Бібіліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

    • Рекомендации по проектированию цветовой отделки интерьеров общественных зданий. М., 1984 (у сааўт.);
    • Цвет в интерьере. Мн., 1984;
    • Интерьер гражданских зданий. 2 изд. Мн., 1991.

    Зноскі

    1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Агранович-Пономарева Евгения Самойловна
    2. 2,0 2,1 2,2 Панамарова Яўгенія Самойлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
    3. 3,0 3,1 АГРАНОВИЧ

    Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

    • Агранович-Пономарева Евгения Самойловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
    • Панамарова Яўгенія Самойлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.