Яўген Ільіч Лізюкоў
Яўген Ільіч Лізюкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Ільіч Лізюкоў (1899, Гомель — 1944) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці. Брат Аляксандра Ільіча і Пятра Ільіча Лізюковых.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1944 года. У Чырвонай Арміі ў 1918—1932, удзельнік грамадзянскай вайны. Працаваў дырэктарам канторы Галоўутарчэрмет у горадзе Джанкой Крымскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, быў цяжка паранены і дэмабілізаваны. Пасля заканчэння школы па падрыхтоўцы партызанскіх кадраў пры Цэнтральным штабе партызанскага руху (1942) накіраваны на акупаваную тэрыторыю Мінскай вобласці. Старшы лейтэнант, камандзір партызанскага атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Фрунзэ, начальнік штаба атрада імя Чкалава 225-й брыгады імя Суворава, камандзір атрада імя Молатава 2-й Мінскай брыгады. Загінуў у баі з групай немцаў, якія прарваліся з акружэння каля вёскі Грэбень Пухавіцкага раёна. Пахаваны ў вёсцы Наваполле Пухавіцкага раёна, на магіле ўсталяваны помнік.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У Гомелі ў гонар Яўгена Ільіча, Аляксандра Ільіча і Пятра Ільіча Лізюковых названа вуліца — вуліца Братоў Лізюковых[1].
- Таксама іменем братоў Лізюковых названыя вуліцы ў горадзе Чачэрску і аграгарадку Нісімкавічы Чачэрскага раёна.
- У беларуска-славянскай гімназіі № 36, размешчанай па вуліцы братоў Лізюковых, адкрыты музей братоў Лізюковых; на будынку гімназіі ўсталявана мемарыяльная дошка[2]
- У 2019 годзе ў Гомелі на плошчы Перамогі ўсталяваны памятны знак у гонар братоў Лізюковых[3][4].
Зноскі
- ↑ Лизюков, Александр Ильич на сайце «Героі краіны»
- ↑ Жилин В. А. Герои-танкисты 1941—1942 гг. — М.: Эксмо, Яуза, 2008. — С. 116. — 576 с. — (Герой Советского Союза). — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-29153-3.
- ↑ Исторический момент. В Гомеле установили памятный знак братьям Лизюковым
- ↑ В Гомеле торжественно открыли памятник братьям Лизюковым Архівавана 3 ліпеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.