Яўген Аркадзевіч Продан
Яўген Аркадзевіч Продан | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1993 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | неарганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1974) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Яўген Аркадзевіч Про́дан[1] (10 лютага 1932 — 2 студзеня 1993) — вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1974), прафесар (1985), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1986)
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Таронта (Канада). У 1955 годзе скончыў Чарнавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1958 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка, асістэнта, старшага навуковага супрацоўніка. З 1965 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка, з 1976 года — загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы ў галіне неарганічнай і фізічнай хіміі, тапахіміі і хіміі поліфосфарных злучэнняў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы неарганічнага сінтэзу новых поліфосфарных злучэнняў. Прапанаваў кінетычную мадэль ізатропнага і анізатропнага распаўсюджвання фронту рэакцый у крышталях, абгрунтаваў магчымасць хімічнага пераўтварэння монакрышталёў паводле механізма аўтавагальных рэакцый.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 25 вынаходстваў[2].
Сярод апублікаванага:
- Триполифосфаты и их применение. — Мн., 1969 (разам з Л. І. Продан і М. Ф. Ярмоленкам);
- Гетерогенные химические реакции. — Мн., 1979 (у сааўтарстве);
- Неорганическая топохимия / Е. А. Продан; науч. ред. В. В. Свиридов; ИОНХ АН БССР. — Мн.: Наука и техника, 1986.
- Топохимия кристаллов. — Мн., 1990.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
- ↑ Имя в белорусской науке: Продан Евгений Аркадьевич (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Продан Яўген Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 37—38. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Аркадзевіч Продан у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. Гісторыя. (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Продан Яўген Аркадзьевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Таронта
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі Чарнавіцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Хімікі Беларусі