Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча
(ЧНУ)
Чернівецький національний університет імені Юрія Федьковича
Chernivtsi National University arms.png
Резиденція митрополитів Буковини та Далмації DSC 9697.jpg
Арыгінальная назва: Чернівецький національний університет імені Юрія Федьковича
Міжнародная назва: Yuriy Fedkovych Chernivtsi National University
Заснаваны: 1875
Рэктар: Раман Іванавіч Пэтрышын
Студэнты: 19 227
Юрыдычны адрас: вул. Кацюбінскага 2, Чарнаўцы, 58012, Украіна
Сайт: chnu.edu.u
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча (укр.: Чернівецький національний університет імені Юрія Федьковича) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Чарнаўцы ва Украіне.

Інстытуты і факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут біялогіі, хіміі і біярэсурсаў
  • Інстытут фізіка-тэхнічных і камп'ютарных навук
  • Геаграфічны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт замежных моў
  • Факультэт гісторыі, паліталогіі і міжнародных адносін
  • Факультэт архітэктуры, будаўніцтва і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
  • Факультэт педагогікі, псіхалогіі і сацыяльнай працы
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Факультэт фізічнай культуры і здароўя чалавека
  • Факультэт фінансаў, прадпрымальніцтва і ўліку
  • Філалагічны факультэт
  • Філасофска-тэалагічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 4 кастрычніка 1875 г. указам імператара Аўстра-Венгрыі Франца Іосіфа, на аснове тэалагічнага інстытута, які існаваў з 1827 г. з нямецкай мовай выкладання і з асобнымі кафедрамі украінскай і румынскай моў і літаратур.

Меў розныя назвы: Чарнавіцкі ўніверсітэт імя імператара Франца Іосіфа (1875—1918 гг.), Чарнавіцкі ўніверсітэт караля Карла І (1919—1940 гг.) і Чарнавіцкай дзяржаўны універсітэт (пасля 1940 г.). У 1989 г. Чарнавіцкаму ўніверсітэту прысвоена імя Восіпа-Юрыя Адальбертавіча Фядзьковіча — украінскага пісьменніка-рамантыка, прадвесніка ўкраінскага нацыянальнага адраджэння на Букавіне. 11 верасня 2000 г. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы Чарнавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Юрыя Фядзьковіча нададзены статус нацыянальнага.

Першым рэктарам стаў вядомы вучоны і грамадскі дзеяч Канстанцін Тамашчук. Тут выкладалі і вялі даследчую працу навукоўцы еўрапейскага і сусветнага ўзроўню: эканаміст Ёзэф Шумпэтэр, філосаф Георг Эліс Мюлер, юрыст Ганс Грос, гісторык Раймунд Кайндль, славіст Емяльян Калужняцкі, украініст Сцяпан Смаль-Стоцкі, кампазітар і пісьменнік Сідар Варабкевіч і інш.

Пры аўстрыйскай уладзе ЧНУ меў тры факультэты: праваслаўнай тэалогіі, права і філасофскі. На філасофскім факультэце кафедрай ўкраінскай мовы кіравалі: К. Ганкевіч (1875—1876 гг.), І. Анішкевіч (1876—1882 гг.), С. Смаль-Стоцкі (1885—1918 гг.), славянскіх моў: В. Калужняцкі (1875—1898 гг.) і Е. Казак (1899—1919 гг.); кафедру практычнага багаслоўя ўзначальваў Д. Єремійчук (1899—1919 гг).

У гэты час у Чарнавіцкім універсітэце вучыліся, акрамя букавінцаў, таксама шмат галічан, у тым ліку: І. Франко, Л. Мартовіч, Д. Лук’яновіч; хабілітаваліся В. Мільковіч па гісторыі Усходняй Еўропы (пасля прафесар ЧУ, 1895—1919 гг.), А. Калесса па ўкраінскай мове. Сярод рэктараў універсітэта былі ўкраінцы: К. Тамашчук (1875—1876 гг.), А. Калужняцкі (1889—1890 гг.) і Е. Казак (1907—1808 гг).

У 1875 г. з агульнай колькасці ў 208 студэнтаў украінцаў было 41, у 1914 г. на 1198—303 (прыкладна столькі ж румын, больш за ўсё было габрэяў і немцаў/аўстрыйцаў).

Пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі ў 1918 г. і далучэння Букавіны да Румынскага Каралеўства ўніверсітэт да 1940 г. лічыўся румынскай вышэйшай навучальнай установай. У 1918—1940 гг. універсітэт быў румынізаваны, адмененыя ўкраінскія кафедры, а ўкраінскія прафесары звольненыя. Філасофскі факультэт падзелены на два: філасофска-літаратурны і прыродазнаўчы. Шматгадовым рэктарам ЧНУ пры румынскай уладзе быў І. Ністар. На прыродазнаўчым факультэце доўгія гады працавалі вядомыя навукоўцы К. Гармузакі і К. Пэнэке.

У 1920 г. на 1671 студэнтаў было 239 украінцаў, у 1933 г. на 3247 студэнтаў было 2117 румын, 679 габрэяў, 199 немцаў, 155 украінцаў, 57 палякаў, 40 іншых.

У 1940 г. пасля далучэння Букавіны да УССР, універсітэт рэарганізаваны ў дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову з украінскай мовай навучання і падзелены на сем факультэтаў, а з 1955 г. на адзінаццаць: гістарычны, філасофскі, замежных моў, геаграфічны, біялагічны, хімічны, фізіка-матэматычны, эканамічны, тэхнічны і завочны, была 51 кафедра. Тэалагічны факультэт быў ліквідаваны. Уведзена завочнае і вячэрняе навучанне і аспірантура.

У 1976—1977 гг. было каля 10 000 студэнтаў (у тым ліку 38 % завочнікаў) і каля 500 выкладчыкаў, у тым ліку 26 прафесараў і дактароў навук, каля 290 дацэнтаў і кандыдатаў навук.

Зноскі