Яўген Сяргеевіч Бярозкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яўген Бярозкін)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Бярозкін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Сяргеевіч Бярозкін
Нарадзіўся 5 ліпеня 1996(1996-07-05)[1] (22 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 7
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2012 Сцяг Беларусі Віцебск-2 4 (0)
2013 — 2016 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 37 (2)
2017 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 36 (6)
Нацыянальная зборная**
2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 2 (0)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 17 (0)
2017 Сцяг Беларусі Беларусь 1 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018.

Яўген Бярозкін (нар. 5 ліпеня 1996, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», пачаў кар’еру ў складзе фарм-клуба «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2013 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе стаў выступаць за дубль. У снежні стала вядома, што цікавасць да Бярозкіна стаў праяўляць маскоўскі «Спартак»[2], аднак Яўген застаўся ў Наваполацку.

У сезоне 2014 трывала выступаў за дубліруючы склад «Нафтана». 9 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4). У сезоне 2015 стаў часцей з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У сезоне 2016 стаў асноўным іграком навапалачан, прыняў удзел у 28 матчах чэмпіянату з 30.

1 снежня 2016 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[3]. У першай палове сезону 2017 трывала гуляў у аснове барысаўчан, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2018 з’яўляўс на полі нерэгулярна, у чэрвені і ліпені адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўскім клубам[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Новай Зеландыі (1:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Віцебск-2 Сцяг Беларусі 4 0
2013 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 9 1
2014 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 1 0
2015 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 8 0
2016 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 28 2
2017 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 23 0
2018 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 13 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]