Яўген Сяргеевіч Бярозкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Бярозкін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Сяргеевіч Бярозкін
Нарадзіўся 5 ліпеня 1996(1996-07-05)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія Ліепая
Нумар 8
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2012 Беларусь Віцебск-2 4 (0)
2013 — 2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 37 (2)
2017 — 2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 59 (4)
2020 — Латвія Ліепая
Нацыянальная зборная**
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2016 — 2018 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (0)
2017 Беларусь Беларусь 1 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 жніўня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018.

Яўген Бярозкін (нар. 5 ліпеня 1996, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца латвійскага клуба «Ліепая».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», пачаў кар’еру ў складзе фарм-клуба «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2013 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе стаў выступаць за дубль. У снежні стала вядома, што цікавасць да Бярозкіна стаў праяўляць маскоўскі «Спартак»[3], аднак Яўген застаўся ў Наваполацку.

У сезоне 2014 трывала выступаў за дубліруючы склад «Нафтана». 9 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4). У сезоне 2015 стаў часцей з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У сезоне 2016 стаў асноўным іграком навапалачан, прыняў удзел у 28 матчах чэмпіянату з 30.

1 снежня 2016 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. У першай палове сезона 2017 трывала гуляў у аснове барысаўчан, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у чэрвені і ліпені адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўскім клубам[5].

У сезоне 2020 страціў месца ў складзе і стаў зрэдку выхадзіць на замену. У жніўні 2020 года перайшоў у латвійскі клуб «Ліепая»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Новай Зеландыі (1:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Віцебск-2 Беларусь 4 0
2013 дубль Нафтан Беларусь 9 1
2014 Д1 Нафтан Беларусь 1 0
2015 Д1 Нафтан Беларусь 8 0
2016 Д1 Нафтан Беларусь 28 2
2017 Д1 БАТЭ Беларусь 23 0
2018 Д1 БАТЭ Беларусь 13 2
2019 Д1 БАТЭ Беларусь 17 2
2020 (1) Д1 БАТЭ Беларусь 6 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]