Яўген Якаўлевіч Веснік

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яўген Веснік)
Перайсці да: рух, знайсці
Яўген Якаўлевіч Веснік
Евгений Весник.jpg
Дата нараджэння:

15 студзеня 1923(1923-01-15)

Месца нараджэння:

Петраград, РСФСР, СССР

Дата смерці:

10 красавіка 2009(2009-04-10)[1] (86 гадоў)

Месца смерці:

Масква, Расія

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Russia.svg Расія

Бацька:

Якаў Ільіч Веснік

Прафесія:

акцёр

IMDb:

ID 0895256

Яўген Якаўлевіч Ве́снік (15 студзеня 1923, Петраград — 10 красавіка 2009, Масква) — савецкі акцёр. Народны артыст СССР (1989). Сын заснавальніка і першага дырэктара «Крыварожсталі(руск.) бел.» Якава Ільіча Весніка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Тэатральнае вучылішча імя М. Шчэпкіна (1948). Працаваў у маскоўскіх тэатрах імя К. Станіслаўскага (да 1954), Сатыры (1954—1964), Малым (1964—1990). Вострахарактарны акцёр, схільны да сатыры, гратэску. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор», М. Гогаля), Прысыпкін («Клоп», У. Маякоўскага), Барон Ленбах («Агонія», М. Крлежы), Крачко («Дзікі Анёл» А. Каламійца). Здымаўся ў кіно: «Справа № 306», «Трэмбіта», «Святло далёкай зоркі», «Звычайны цуд», «Новыя прыгоды няўлоўных» і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.


  1. http://www.russia-ic.com/news/show/8049/