Яўген Дзмітрыевіч Нікалаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Дзмітрыевіч Нікалаеў
Дата нараджэння 26 снежня 1913(1913-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1978(1978-12-30) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg Беларуская ССР
Род дзейнасці сцэнограф
Вучоба
Узнагароды

Яўге́н Дзмі́трыевіч Нікала́еў (13 (26) снежня 1913, Мінск30 снежня 1978, Віцебск) — беларускі тэатральны мастак, народны мастак БССР (1967), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і служачага. У 1933 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў М. Эндэ, У. Хрусталёва, І. Ахрэмчыка. Пачаў працаваць загадчыкам бутафорскім цэхам у БДТ-2 (сучасным Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа). З 1944 года амаль 35 гадоў быў галоўным мастаком Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа, аформіў звыш 200 спектакляў. У кастрычніку 1967 года Я. Нікалаеву было прысвоена званне народнага мастака БССР. У 1968 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.

Дэкарацыя да спектакля «Раскіданае гняздо» Я. Купалы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 334—335
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 389. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Николаев Евгений Дмитриевич // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 184.