Яўген Уладзіміравіч Гляцэвіч
Яўген Уладзіміравіч Гляцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Яўген Уладзіміравіч Гляцэвіч (нар. 14 красавіка 1935, в. Кутузаўка, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1955 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1965 годзе — БПІ. У 1955—1959 гадах служыў у Ваенна-марскім флоце. У 1965—1969 гадах архітэктар у «БелНДІдзіпрасельбуд», у 1970—1971 гадах кіраўнік групы архітэктараў у праектным інстытуце «Белдзіпрахарчпрам», у 1971—1995 гадах галоўны архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела ў інстытуце «Белмясцпрампраект».
Член Саюза архітэктараў БССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шэрагу публікацый па архітэктурнай тэматыцы ў часопісах і газетах. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы шматлікіх праектаў будынкаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння, у т.л. урачэбны пункт у пас. Леніна Магілёўскай вобласці (1967), адміністрацыйны будынак у у калгасе «Прагрэс» Гродзенскай вобласці — адміністрацыйны будынак (1969); праектна-канструктарскі і тэхналагічны інстытут з вопытнай вытворчасцю (1975—1980); інжынерна-лабараторны і дызельны карпусы Мінскага маторнага завода (1974—1978); блок цэхаў з прахадной Мінскага трактарнага завода па вуліцы Радыяльнай (1974—1978); 6-ы аўтобусны парк у Мінску (1983); шматпавярховы гараж на 100 легкавых аўтамабіляў у Мінску (1985); вытворчая дарожна-будаўнічая база ў Брэсце (1978), аўтавакзалы ў гарадах Чэрвень (1984; у сааўтарстве з Б. Караваевым), Беразіно, Баранавічы, Кобрын (1984—1986) і Пінску (1985).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны граматамі ВДНГ і Саюза архітэктараў БССР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Глецевич Евгений Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Глецевич Евгений Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
- Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Чэрвеня
- Архітэктары Беразіна
- Архітэктары Баранавічаў
- Архітэктары Кобрына