Янка Журба

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Я. Журба)
Jump to navigation Jump to search
Янка Журба
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 30 красавіка 1881(1881-04-30)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 студзеня 1964(1964-01-07) (82 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, паэт
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Янка Журба, сапр.: Іван Якаўлевіч Івашын (30 красавіка 1881, в. Купніна, Лепельскі павет, цяпер у межах Чашнік — 7 студзеня 1964, Полацк) — беларускі паэт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, у сям'і было 12 чалавек. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў на Віцебшчыне ў пачатковых школах. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (1906—1909, Чарнігаўская губернія) працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах гарадскіх і пачатковых вучылішчаў Украіны, Беларусі, Расіі, у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР (1921—1922), інспектарам Бабруйскага, затым Калінінскага (Клімавічы) акруговых аддзелаў народнай асветы (1923—1927), выкладчыкам у Чэрыкаўскай сямігадовай школе, у Магілеўскай медыцынскім вучылішчы (1927—1934). У 1934 пераехаў у Мінск, працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. З-за хваробы вачэй быў змушаны ў 1937 пакінуць працу. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1939). З 1941 і пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, быў настаўнікам спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Слабада пад Полацкам і ў Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Свята-Еўфрасінеўскага манастыра. У апошнія гады цярпеў вялікую нястачу і жыў у доме састарэлых у Полацку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў этнаграфічнымі нарысамі ў 1902 (газета «Витебские губернские ведомости»). Па-беларуску пачаў пісаць у час навучання ў Глухаўскім інстытуце, першы беларускі верш «На беразе Дзвіны» быў надрукаваны ў 1909 (газета «Наша ніва»). У дакастрычніцкай паэзіі Янкі Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасць, аптымістычны погляд на свет, жаданне ператварэнняў. У паслярэвалюцыйны час друкуецца з 1921 у газеце «Савецкая Беларусь», з 1922 — у часопісе «Полымя» і інш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Заранкі» (Мінск, 1924), «Ясныя шляхі» (1959), «Вершы» (1970), «Роднае» (1980), «Мая песня» (1984) і кніжак вершаў для дзяцей «Ластаўкі» (1950), «Сонечная раніца» (1955), «Светлыя дні» (1959). У 1950 выйшлі Выбраныя творы.

Пераклаў на беларускую мову раман Ф. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1930).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Журба Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]