Яўсей Сцяпанавіч Канчар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Канчар)
Яўсей Сцяпанавіч Канчар
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1882(1882-10-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1979(1979-05-16) (96 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці публіцыст
Член у

Яўсей Сцяпанавіч Канчар (20 верасня (2 кастрычніка) 1882, вёска Сяўкі, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Лоеўскі раён, Гомельская вобласць — 16 мая 1979) — беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мар'інагорскае земляробчае вучылішча (1902), вучыўся ў Санкт-Пецярбургу на Вышэйшых сельскагаспадарчых курсах (Агранамічным інстытуце, 1910-14), скончыў Петраградскую сельскагаспадарчую акадэмію (1922). 3 1902 у Тыфлісе, за ўдзел у рэвалюцыйным руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. 3 1910 у Пецярбургу, далучыўся да кааперацыйнага руху, супрацоўнік Пецярбургскага камітэта сельскіх таварыстваў. Аўтар дапаможнікаў па кааперацыі («Кіраўнідгва па сельскай кааперацыі», 1913).

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у беларускі нацыянальны рух, быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта (Мінск), у красавіку 1917 выйшаў з яго. 3 лістапада 1917 старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў, адзін з арганізатараў Усебеларускага з'езда 1917. Загадчык навукова-статыстычнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыяту, старшыня Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. Выдаў зборнік «Беларускае нацыянальнае пытанне», друкаваўся ў газ. «Дзянніца», час. «Чырвоны шлях». У 1918 выдаў у Белнацкаме нарыс «З гісторыі грамадскіх, нацыянальных і рэвалюцыйных рухаў беларусаў. Частка II. Гісторыя ўзнікнення і дзейнасць арганізацый. Выпуск першы: Беларускі абласны камітэт — 1-ы Усебеларускі з'езд», які ў далейшым быў, відаць[1], канфіскаваны з бібліятэк і знішчаны[2].

У справе беларускага пытання крытыкаваў як пазіцыі бальшавікоў як праціўнікаў нацыянальнага руху, так і кіраўнікоў Беларускай рады з іх паспешным абвяшчэннем БНР.

Аўтар эканамічнай геаграфіі БССР (1923, прапаноўвалася выд-ву «Савецкая Беларусь»). У канцы 1960-х гадоў прапаноўваў свой удзел у працы выд-ва «Беларуская энцыклапедыя» і час. «Полымя», але не атрымаў згоды.

Асабісты архіў Я. Канчара зберагаецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Пд. думкі В. Скалабана.
  2. У 1991 захоўваўся адзін асобнік, у спецфондзе ЦНБ імя Я. Коласа АН Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]