Бавоўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бавоўна
Выява
Натуральны прадукт выраблены з G. barbadense[d][1] і G. hirsutum[d][1]
Recycling code 60
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Баваўняныя пушачкі, гатовыя для збірання

Бавоўна — валакно расліннага паходжання, якое атрымліваецца з насення бавоўніка — раслін роду бавоўнік (Gossypium), якая займае адно з вядучых месцаў сярод тэхнічных сельскагаспадарчых культур. Гэта важнае натуральнае валакно, якое выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай вытворчасці для адзення, тавараў для дома і прамысловай прадукцыі, і складае каля 40 % усіх тэкстыльных валокнаў у свеце за 2004 год. Штогод у свеце вырабляецца больш за 25 млн тон бавоўны ў каля 80 краінах. Бавоўна ёсць асновай лёгкай прамысловасці.

Пры выспяванні плода, пушачка бавоўніка раскрываецца. Валакно разам з насеннем збіраецца на бавоўнапрыёмных пунктах, адкуль яго адпраўляюць на бавоўнаачышчальны завод, дзе адбываецца адасабленне валокнаў ад насення. Затым ідзе раздзяленне валокнаў паводле даўжыні: найбольш працяглыя валокны ад 20—25 мм і ёсць бавоўна-валакно, а больш карацейшыя валаскі — лінт — ідуць на вырабленне баўны, а таксама для вытворчасці выбуховых рэчываў.

У сусветнай практыцы валокны маюць розныя абазначэнні на этыкетках, як cotton, coton, katoen, baumwolle[2].

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Бавоўна ўяўляе сабой тонкія, кароткія, мяккія пухнатыя валокны. Валакно некалькі разоў згорнутае вакол сваёй восі. Для бавоўны характэрныя адносна высокая трываласць, хімічная ўстойлівасць (валакно доўгі час не руйнуецца пад уздзеяннем вады і святла), цеплаўстойлівасць (да 130—140 °C), сярэдняя гіграскапічнасць (18-20 %) і малая доля пругкай дэфармацыі, з прычыны чаго вырабы з бавоўны моцна камечацца. Устойлівасць бавоўны да ізаляцыі невялікая.

Даўжыня валокнаў бавоўны розная і складае ад 10,3 да 60 мм[3]. Баваўнянае валакно тонкае, гэта значыць яго сярэдняя таўшчыня складае 20-22 мк, але вельмі трывалае, бо вытрымлівае нагрузку ў 4,5-5 г[3]. Яно таннае, добра фарбуецца[3]. Баваўнянае валакно з’яўляецца самай чыстай прыроднай цэлюлозай, уключаючы ў свой склад 85—90 % цэлюлозы[4].

Кодавы сімвал, які паказвае, што бавоўна можа быць паўторна перапрацаваная

Перавагі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мяккасць;
  • Добрая паглынальная здольнасць у цёплы час;
  • Лёгкасць у афарбоўцы;
  • Здаровы, натуральны матэрыял;
  • Не шкоднае для здароўя.

Недахопы[правіць | правіць зыходнік]

  • Лёгка камячыцца;
  • Мае тэндэнцыю да ўсаджвання;
  • Жоўкне на святле.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая дзесятка вырабнікоў бавоўны ў 2011 годзе[5]
(480-фунтавыя цюкі)
Кітай Кітай 33,0 млн цюкаў
Індыя Індыя 27,0 млн цюкаў
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 18,0 млн цюкаў
Пакістан Пакістан 10,3 млн цюкаў
Бразілія Бразілія 9,3 млн цюкаў
Узбекістан Узбекістан 4,6 млн цюкаў
Аўстралія Аўстралія 4,2 млн цюкаў
Турцыя Турцыя 2,8 млн цюкаў
Туркменістан Туркменістан 1,6 млн цюкаў
Грэцыя Грэцыя 1,4 млн цюкаў

Бавоўна на сто працэнтаў з’яўляецца ліквідным таварам, а попыт на яго стабільна высокі. Прырост вытворчасці бавоўны ў свеце складае каля 2 % у год. За апошнія 10 гадоў вытворчасць бавоўны вырасла на 24 %, ураджайнасць — на 44 %, спажыванне — на 48 %[6].

З бавоўны атрымліваюць тонкую, раўнамерную і трывалую пражу і робяць з ад найтонкіх да тоўстых абівальных тканін[3]. Валокны бавоўны часцей за ўсё перапрацоўваюць у нітку (выкарыстоўваюць для атрымання пражы), якую выкарыстоўваюць для вырабу мяккага, які «дыхае», тэкстылю, з якога шыюць вопратку. Найбольш распаўсюджаны сярод відаў адзення з натуральнага валакна ёсць бялізна, ручнікі, бавоўну, акрамя таго, ужываюць як сыравіну для вырабу штучных валокнаў, як зыходны прадукт для атрымання нітратаў цэлюлозы — калаксіліну, піраксіліну, з якіх, у сваю чаргу, прадукуюць цэлюлоід, лакі, дынаміт, бяздымны пораху і іншыя рэчывы. У склад тэкстыльных матэрыялаў бавоўна можа ўваходзіць разам з іншымі валокнамі, як сумесі валокнаў лён-бавоўна, лён-бавоўна-капрон, лён-бавоўна-лаўсан, лён-бавоўна-лаўсан-віскоза і іншыя[7].

Тэхналагічны працэс вырабу прадукцыі ў баваўнянай прамысловасці з’яўляецца недоўгатэрміновым і ў прадзільнай вытворчасці займае 3—5 дзён: праходзіць 5—10 стадый апрацоўкі, гатовым прадуктам з’яўляецца пража, у ткацкім — 10 дзён: пража апрацоўваецца на 6—7 стадыях і выніковым прадуктам з’яўляецца суровая тканіна[8].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Навукова-папулярны фільм «Бавоўна» (Кіеўтэхфільм, аператар Георгій Яфрэмаў)
  • «12 гадоў рабства» (рэжысёр Стыў Мак-Куін, ЗША-Вялікабрытанія)
  • Падчас расійскага ўварвання ва Украіну (2022) шырока распаўсюдзіўся інтэрнэт-мем «бавоўна», бо прыкладна з 2019 года расійскія СМІ пачалі называць выбухі (руск.: взрывы) эўфемізмам «воплеск» (руск.: хлопо́к). Украінцы ўтварылі з гэтага каламбур і жартам перакладаюць рускі «хлопо́к» як бавоўну (руск.: хло́пок, укр.: бавовна), інтэрнэт-мем кпіць з расійскай прапаганды, якая выбухі ў Расіі і на акупаваных тэрыторыях не называе выбухамі. Пазней з’явіліся і іранічныя выразы ўзору «пачаставаць бавоўнай» (укр.: почастувати бавовною), эўфемізм для здзяйснення падрыву чагосьці або кагосьці (склада боепрыпасаў, расійскіх вайсковаслужбоўцаў, калабарантаў і інш.).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Art & Architecture Thesaurus
  2. Литвиненко Н.М., Омельченко В.Д.. Аналіз державного технічного регламенту щодо назв текстильних волокон і маркування текстильних виробів (укр.) (pdf). Вісник Київського національного університету технологій та дизайну: Науковий журнал. — № 3(65). Праверана 23 сакавіка 2013.
  3. а б в г Детская энциклопедия (для среднего и старшего возраста): Техника и производство.. — 2-е. — М. Академия педагогических наук СССР: Просвещение, 1965. — Т. 5. — С. 337—338.
  4. В.М. Поліщук, С.Є. Тарасенко, С.М. Волошин.. Принципи виробництва біоетанолу (укр.) (pdf). Науковий вісник Національного ўніверситету біоресурсів і природокористування України. Серія: Техніка та енергетика АПК Збірник наукових праць. — Вип. 166, ч.2. Праверана 23 сакавіка 2013.
  5. National Cotton Council of America — Rankings (англ.). Cotton.org. Праверана 23 сакавіка 2013.
  6. Миллер Д.,Ро Д. Дерево богатства.. — К.: KinkoArtgroup, 2000. — С. 10—12.
  7. Демкович О.В., Семак Б.Б.. Роль лляних волокон у формуванні ринку екологобезпечних товарів (укр.) (pdf). Вісник Львівської комерційної академії. — Вип. 10. с. 138. Праверана 23 сакавіка 2013.
  8. Маниліч М.І., Миронюк О.В.. Організаційно-технологічні особливості та їх вплив на облік витрат (укр.) (pdf). Збірник наукових праць. Економічні науки. — Вип. 6.. Праверана 23 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]