Першы крыжовы паход
| Першы крыжовы паход | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Крыжовыя паходы | |||
| Захоп Іерусаліма крыжаносцамі ў 1099 | |||
| Дата | 1096—1099 | ||
| Месца | Блізкі Усход (Анатолія, Левант, Ізраіль) | ||
| Прычына | ідэалагічнае рашэнне каталіцкай царквы (Клермонскі сабор, 1095) аб неабходнасці адваёўвання хрысціянскіх святынь | ||
| Вынік | Перамога крыжакоў, захоп імі шэрагу тэрыторый | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Першы крыжовы паход быў аб’яўлены Папам Рымскім Урбанам II (1095) з мэтай адваявання свяшчэннага горада Іерусаліма і Свяшчэннай Зямлі ў мусульман. Пачынаўся як заклік аб дапамозе і хутка ператварыўся ў план заваявання тэрыторый Блізкага Усходу. Рыцары і сяляне ад розных краін Заходняй Еўропы адправіліся ў паход да Іерусаліма. У 1099 горад быў узяты, вакол яго крыжаносцы ўтварылі дзяржаву Іерусалімскае каралеўства. Паход паказаў моц аб’яднанай Еўропы і стаў адзіным паходам, у адрозненне ад астатніх, які выканаў усе пастаўленыя мэты.
Паходжанне ідэі аб паходзе
[правіць | правіць зыходнік]Карані першага крыжовага пахода ляжалі яшчэ ў раннім сярэднявеччы. Распад Каралінгскай імперыі, адносны спакой на еўрапейскіх межах, хрысціянізацыя еўрапейскіх народаў стварылі перадумовы да ўзнікнення класа духоўных вайскоўцаў, заснаванага на гвалце і забойстве[удакладніць]. Вялікая колькасць войн з арабамі паспрыяла развіццю ідэі аб Свяшчэннай вайне супраць мусульман. Рэканкіста на Пірэнейскім паўвостраве — адзін з прыкладаў барацьбы іспанскіх рыцараў і наёмнікаў з маўрамі. Нарманы ваявалі за кантроль над узбярэжжам Італіі і Іспаніі. Мусульмане кіравалі цэнтрам хрысціянскага свету — Іерусалімам — і суседнімі тэрыторыямі, землямі, якія былі гіганцкай рэліквіяй для тагачаснай Еўропы. Адной з прычын першага пахода сучаснікі называюць жорсткасць мусульман і прыніжэнне хрысціянскіх паломнікаў на Святой Зямлі. А за асноўны повад была ўзята адозва аб дапамозе Аляксея Камніна, імператара Візантыі, да папы Урбана ІІ. Аляксей прасіў дапамагчы ў барацьбе з сельджукамі-туркамі, якія на той час авалодалі Малой Азіяй. У выніку моцны інтарэс да рэлігійных пытанняў, да лёсу хрысціянскага грамадства і вялікая набожнасць зрабілі папулярнай ідэю першага крыжовага пахода сярод розных слаёў насельніцтва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Іспанцы працягвалі Рэканкісту. Каралеўства Леон нанесла паражэнне маўрам у бітве пад Таледа. Маўрытанская дзяржава Кордаўскі халіфат распалася на асобныя эміраты, гэтая падзея адыграла значную ролю ў далейшым пераможным ходзе Рэканкісты. Другім важным фактарам была высокая абарончая здольнасць, якой дасягнулі іспанцы пад час адваёўвання зямель, як і перакананне ў тым, што яны могуць прымяняць гвалт у дачыненні да нехрысціянскага насельніцтва — мусульман і яўрэяў. Другі паспяховы прыклад хрысціянскай барацьбы з мусульманамі — нарманскае супрацьстаянне, яны адстойвалі італьянскія тэрыторыі, асабліва Сіцылію. У гэтай вайне таксама ўдзельнічалі марскія гандлёвыя дзяржавы Піза, Генуя і Каталонія.
Хрысціянскія валоданні ў Сірыі, Ліване, Ізраілі і Егіпце былі захопленыя мусульманскімі арміямі. Боязь далейшых паспяховых дзеянняў мусульман вымусіла імператара Аляксея І Камніна даслаць адозву аб дапамозе папе рымскаму Грыгорыю ІІ, у якой Аляксей ІІ заяўляў аб неабходнасці пачаць Свяшчэнную вайну дзеля абароны хрысціян. Але заклікі папы не пераканалі еўрапейскае рыцарства, і ён так і не дапамог Аляксею да самай смерці. Наступным папам быў выбраны Урбан ІІ, які думаў, што дапамога Візантыі паспрыяе аб’яднанню хрысціянскага свету, распаўсюдзіць уплыў каталіцкай царквы і падпарадкуе праваслаўны патрыярхат. Ён пачаў пераконваць германскіх і нарманскіх рыцараў выступіць у паход супраць сельджукаў і арабаў.
Сход у Клермоне
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Народны крыжовы паход
[правіць | правіць зыходнік]
Урбан меркаваў пачаць паход 15 жніўня 1096, але да гэтага да Іерусаліма адправілася армія сялян і бедных рыцараў пад камандаваннем харызматычнага аратара, манаха Пятра Ам’енскага. Рэакцыя пераўзышла ўсе спадзяванні: калі Урбан падрыхтаваў толькі некалькі палкоў рыцараў, народная армія нявопытных байцоў налічвала каля 40 тыс. чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей[3].
Паход аказаўся для іх вельмі цяжкім. Перайшоўшы Дунай, удзельнікі паходу з-за недахопу ежы пачалі грабіць венгерскія землі, былі атакованы венграмі і балгарамі, а таксама аб’яднанай візантыйскай арміяй каля Ніша. Каля чвэрці паломнікаў было забіта. У Канстанцінопалі да іх прымкнулі іншыя арміі з Францыі і Італіі. Аляксей, не ведаючы, як даць рады такой асаблівай арміі, якая да таго ж пачынала бунтавацца, хутка пераправіў яе праз Басфор (каля 30 тыс. чалавек[3]).
У Малой Азіі паміж крыжаносцамі ўзніклі спрэчкі, і армія падзялілася на два асобныя лагеры. Крыжаносцы грабілі наваколле Нікеі і, як вынік, былі атакованы туркамі пад камандаваннем Кіліджа Арслана І. Пётр, які ў той час знаходзіўся ў Канстанцінопалі, далучыўся да асноўных сіл крыжаносцаў[4]. Другая армія ад Багеміі і Саксоніі распалася, не перайшоўшы межы Венгрыі.
Уціск яўрэйскага насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Першы крыжовы паход паклаў пачатак масаваму гвалту над яўрэйскім насельніцтвам Еўропы. У пачатку 1096 германская армія, каля 10 тыс. чал., накіравалася ў процілеглым напрамку ад Іерусаліма — яна рушыла на поўнач, па даліне Рэйна, здзяйсняючы сістэматычныя забойствы яўрэяў у розных гарадах.
Заклік да паходу на Іерусалім выклікаў яшчэ больш антысеміцкіх настрояў[5]. У Францыі і Германіі яўрэяў параўноўвалі з мусульманамі, лічылі, што яны вінаваты ў смерці Ісуса Хрыста, такім чынам, шмат хто вырашыў пакараць няверных на сваёй зямлі, перш чым адпраўляцца ў далёкі Іерусалім.
Крыжакі нярэдка давалі выбар: прыняць хрысціянства альбо быць забітым. Вялікая частка не адракалася ад сваёй веры, акрамя таго, у многіх яўрэйскіх абшчынах пры вестцы аб падыходзе крыжакоў здараліся жудасныя масавыя самагубствы. Тысячы яўрэяў былі забіты, нягледзячы на пратэст духавенства і грамадства. Апраўданне крыжакі знаходзілі ў словах папы Урбана, што кожны, хто заб’е нехрысціяніна любога племя, будзе ўзнагароджаны ласкай Божай. Кожная крыжовая кампанія суправаджалася пагромам яўрэйскага насельніцтва.
Паход Прынцаў
[правіць | правіць зыходнік]Паход да Іерусаліма
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Аблога Антыёхіі
[правіць | правіць зыходнік]
У канцы 1097 крыжацкая армія падышла да горада Антыёхія, размешчанага на шляху ад Канстанцінопаля да Іерусаліма. Крыжакі пачалі аблогу, якая цягнулася восем месяцаў. Армія абаронцаў горада была значна меншая за нападаючых, але на яе баку была 12-кіламетровая сцяна, якая абгароджвала горад.
У маі 1098 да Антыёхіі пачала набліжацца мусульманская армія Кербогі, якая ішла на дапамогу гораду ў аблозе. У гэты ж час Баэмунд здолеў падкупіць аднаго са стражнікаў сцяны, і 2 чэрвеня 1098 крыжакі ўзялі Антыёхію. Праз некалькі дзён да горада падышла армія Кербогі, і ўжо крыжаносцы апынуліся ў аблозе. Крыжакі былі ў вельмі цяжкім становішчы. У той час адзін з манахаў распавёў, што ў горадзе ён знайшоў Святую Дзіду і што нібыта знаходка прадвяшчае перамогу хрысціянскага войска. З іншага боку, эміры мусульманскай арміі Кербогі перасталі ладзіць у сваім асяродку, бо баяліся ўзвышэння Кербогі ў выніку яго перамог. 28 чэрвеня крыжакі выйшлі па-за сцены горада і з псіхалагічным уздымам разграмілі перавышаючыя сілы мусульман.
Пасля перамогі паўстала пытанне, за кім замацуецца горад. Баэмунд, імкнучыся захаваць Антыёхію за сабой, заявіў аб сваіх правах. Гэта не спадабалася Раймунду Тулузскаму, і той выслаў у Канстанцінопаль Гуга Вермандуа і Балдуіна. Калі тыя вярнуліся з весткай, што Аляксей адмаўляецца высылаць пасольства, Баэмунд заявіў, што візантыйскі імператар страціў веру ў паход, і што клятва, якую далі яму крыжаносцы, не сапраўдная. З-за гэтага сярод крыжакоў пачаліся спрэчкі. Супраць выказаўся Раймунд. У жніўні ў горадзе ўспыхнула эпідэмія, многія з воінаў пачалі хварэць і паміраць. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, восенню 1098 акругі Антыёхіі былі падпарадкаваныя крыжаносцам. Тым часам паход затрымліваўся, і некаторыя рыцары пачалі выказваць незадавальненне, пагражаючы працягнуць паход без камандуючых. У лістападзе Раймунд прызнаў за Баэмундам горад і ў пачатку 1099 накіраваўся да Іерусаліма, пакідаючы за сабою Антыяхійскае княства.
Аблога Іерусаліма
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Паход 1101 года і ўтварэнне каралеўства
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Вынік
[правіць | правіць зыходнік]Поспех першага крыжовага пахода з’яўляецца беспрэцэдэнтным. Італьянскія марскія гарады, найперш Венецыя і Генуя, расквітнелі ад росту гандлю і перавозак. Папства разглядала паход як сродак навязвання каталіцызму, ператвараючы вайну ў хрысціянскую місію.
Першы крыжовы паход паспрыяў утварэнню дзяржаў крыжакоў у Палесціне і Сірыі: Эдэскае графства, Антыяхійскае княства, Іерусалімскае каралеўства і графства Трыпалі. У Заходняй Еўропе ўдзельнікаў паходу лічылі за герояў.
З цягам часу ціск на сельджукаў ад крыжаносцаў і Візантыі аслаб. Першапачатковая палітычная няўстойлівасць вымушала ісламскія дзяржавы абараняцца ад агрэсіўных лацінскіх дзяржаў. Адносіны паміж імі заставаліся цяжкімі яшчэ на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, але Сірыя і Егіпет не збіраліся мірыцца з паразай ад крыжакоў. Яны аб’ядналіся і пад кіраўніцтвам Саладзіна вярнулі сабе Іерусалім, што стала прычынай наступных крыжовых паходаў.
Зноскі
- ↑ D. Nicolle, The First Crusade 1096-99: Conquest of the Holy Land, 21.
- ↑ а б D. Nicolle, The First Crusade 1096-99: Conquest of the Holy Land, 32.
- ↑ а б Norwich, John Julius. Byzantium: The Decline and Fall. New York: Alfred Knopf, 1995, p. 33. ISBN 0-6794-1650-1.
- ↑ Companion to the Crusades, p. 247.
- ↑ Companion to the Crusades, p. 398.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]| Партал «Крыжовыя паходы» | |
| Першы крыжовы паход на Вікісховішчы |