2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (2-га складу)
2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 394 партызаны (27.6.1944) |
Дыслакацыя | Бешанковіцкі, Талачынскі, Чашніцкі, Крупскі раён |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Міхаіл Іванавіч Дзьячкоў |
2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (2-га складу) — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бешанковіцкага, Талачынскага, Чашніцкага і Крупскага раёнаў. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (394 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад;
- 6-ы атрад.
Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]
Камандзір[правіць | правіць зыходнік]
Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]
- Р. А. Махоткін
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Партызаны наносілі ўдары на шашэйных і грунтавых дарогах Бешанковічы — Лепель, Чашнікі — Бешанковічы, Чашнікі — Сянно, Коханава — Абольцы і іншых. У сакавіку 1944 года сумесна з 1-м атрадам брыгады М. П. Гудкова разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Шэйка Крупскага раёна. У маі — чэрвені 1944 года ўдзельнічалі ў абароне Сенненска-Аршанскай партызанскай зоны і прарыве блакады; у час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі рамантавалі дарогі, вылучылі праваднікоў у раён баявых дзеянняў, удзельнічалі ў ліквідацыі нямецкіх груп
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.