2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (2-га складу)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 394 партызаны (27.6.1944)
Дыслакацыя Бешанковіцкі, Талачынскі, Чашніцкі, Крупскі раён
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Міхаіл Іванавіч Дзьячкоў

2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (2-га складу)партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бешанковіцкага, Талачынскага, Чашніцкага і Крупскага раёнаў. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (394 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 6-ы атрад.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Р. А. Махоткін

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны наносілі ўдары на шашэйных і грунтавых дарогах БешанковічыЛепель, Чашнікі — Бешанковічы, Чашнікі — Сянно, КоханаваАбольцы і іншых. У сакавіку 1944 года сумесна з 1-м атрадам брыгады М. П. Гудкова разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Шэйка Крупскага раёна. У маі — чэрвені 1944 года ўдзельнічалі ў абароне Сенненска-Аршанскай партызанскай зоны і прарыве блакады; у час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі рамантавалі дарогі, вылучылі праваднікоў у раён баявых дзеянняў, удзельнічалі ў ліквідацыі нямецкіх груп

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]