258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава
258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 287 партызан (28.6.1944) |
Дыслакацыя | Любанскі, Старобінскі, Старадарожскі, Глускі, Акцябрскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Г. М. Сталяроў |
258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Старобінскага, Старадарожскага, Глускага, Акцябрскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (287 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад імя Чапаева (арганізаваны ў снежні 1941 года);
- атрад імя Труцікава (арганізаваны ў чэрвені 1943, названы ў гонар старшыні калгаса А. М. Труцікава, забітага гітлераўцамі);
- атрад імя Будзённага (арганізаваны ў верасні 1943).
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- В. П. Волгаў;
- В. С. Дунаеў
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны ўдзельнічалі ў знішчэнні чыгуначных мастоў цераз рэкі Пціч і Бобрык, у жніўні 1943 — у масавым разбурэнні чыгуначнага палатна, у 1943 годзе папсавалі 12,4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У студзені, сакавіку і красавіку 1944 года вялі баі з карнікамі, разбілі гарнізоны ў вёсках Даколь, Клетнае, Малінава, Касарычы Глускага, Харомцы Акцябрскага, Сінягова Старадарожскага раёнаў. 27—28 чэрвеня 1944 года разам з брыгадамі 100-й імя Кірава, 161-й імя Катоўскага і 121-й імя Брагіна захапілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз раку Пціч.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе ў вёсцы Азярное Любанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.