27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Гады існавання 1943
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of the Byelorussian SSR (1940).svg Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Паўднёва-Прыпяцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 655 партызан (26.11.1943)
Дыслакацыя Нараўлянскі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Уладзімір Пятровіч Яромаў

27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада, створаная 20 кастычніка 1943 года на базе асобных атрадаў імя Кірава (арганізаваны ў снежні 1942 года), імя Суворава (арганізаваны ў чэрвені 1943 года) і імя Фрунзэ (арганізаваны ў кастрычніку 1943 года). Дзейнічала на тэрыторыі Нараўлянскага раёна. 28 лістапада 1943 года брыгада (655 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • партызанскі атрад імя Кірава;
  • партызанскі атрад імя Суворава;
  • партызанскі атрад імя Фрунзэ;
  • партызанскі атрад імя Чапаева.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Пятровіч Яромаў

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • Пётр Іванавіч Пятроўскі

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Мацвеевіч Клейнос

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны вялі баі з немцамі, найбольш значныя з якіх былі 29 жніўня 1943 года ў Мухаедаўскім лесе і 19 верасня 1943 года пры нападзе на гарнізон у Нароўлі (Нараўлянска-Шчакатоўская аперацыя). Учынялі дыверсіі на чыгунках, шашэйных і грунтовых дарогах. 11 лістапада 1943 года група аўтаматчыкаў на чале з І. І. Бельскім узарвала два масты на раке Славечна. 29—30 лістапада 1943 года разам з часцямі 1-га Украінскага фронту ўдзельнічалі ў вызваленні Нароўлі, вёсак Верхні і Ніжні Млынок (Нараўлянская аперацыя).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе ў вёсцы Хільчыха Нараўлянскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]