Славечна (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Славечна
Slovechna River in Narowlya region.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 158 км
Басейн 3 600 км²
Расход вады 13,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Оўруцкі раён
 • Месцазнаходжанне Славечанска-Оўручскі краж
 • Вышыня 280 м
 • Каардынаты 51°21′01″ пн. ш. 28°15′53″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Вяжышча
 • Каардынаты 51°40′35,95″ пн. ш. 29°41′21,92″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіны
Рэгіёны Жытомірская вобласць, Гомельская вобласць
Раёны Оўруцкі раён, Ельскі раён, Нараўлянскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Славе́чна — рака ў Жытомірскай вобласці Украіны, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі 158 км, у т.л. у межах Беларусі 109 км. Вадазбор 3600 км², у т.л. у межах Беларусі 3000 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі 172,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Ясенец. Злева: Батыўля, Чэрцень.
У Славечну па Свячанскім канале паступае частка сцёку з раку Жалонь.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Антонавічы Оўруцкага раёна (Украіна) на вышыні 280 м над узроўнем мора ў межах Оўруцкага кража, цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці Мазырскага Палесся, вусце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Вяжышча Нараўлянскага раёна. Ніжняе цячэнне ракі ў зоне адсялення. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,3 м, у ніжнім цячэнні 1,8 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход 11 сутак.

Даліна ракі трапецападобная, ніжэй вёскі Цешкаў Нараўлянскага раёна зліваецца з поймай Прыпяці. Пераважная шырыня даліны 0,7—1 км, на некаторых участках у сярэднім цячэнні да 2,5 км. Схілы даліны ў верхнім цячэнні пераважна ўмерана стромкія, перасечаныя ярамі. Ніжэй схілы спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 400—700 м, у ніжнім цячэнні да 2 км. У сярэднім цячэнні і ніжнім цячэнні пойма ракі перасечана меліярацыйнымі каналамі і старымі рэчышчамі.

Рэчышча звілістае, на значным працягу ў сярэднім цячэнні моцназвілістае (шырыня 2—8 м), у некаторых месцах у верхнім цячэнні на тэрыторыі Украіны каналізаванае. На астатнім працягу рэчышча разгалінаванае, з невялікімі пясчанымі астравамі.
Берагі ракі абрывістыя і стромкія, спадзістыя ў нізоўі.

У басейне ракі наліўныя вадасховішчы Свяча і Загацце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]