Уладзімір Андрэевіч Кулажанка
Уладзімір Андрэевіч Кулажанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 2013 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1981) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Уладзімір Андрэевіч Кула́жанка (10 чэрвеня 1926, в. Косель, Кармянскі раён — 2 лістапада 2013, Мінск) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982).
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і. З 1946 на журналісцкай і партыйнай рабоце. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1953) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1959). З 1964 у БДУ, з 1983 у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (у 1983—93 загадчык кафедры).
Навуковыя працы па тэарэтычных праблемах узнаўленчага працэсу на макра- і мікраўзроўні ў сістэме АПК, аграрных і валютна-крэдытных адносінах. Распрацаваў метад эканамічнай ацэнкі зямлі як носьбіта ўрадлівасці, сродку працы і фактару сельскагаспадарчай вытворчасці. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Асновы эканамічнай тэорыі» (1995).
Прапагандаваў перавагі рынкавай эканомікі. Меў сталую рубрыку ў газеце «Народная Воля», вёў адмысловую перадачу на Радыё «Свабода». У 1993—1996 гадах уваходзіў у склад ценявога кабінета апазіцыі БНФ, а на прэзідэнцкіх выбарах працаваў у камандзе Зянона Пазняка.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Мінскі раён.
Выбраная бібліяграфія
- Экономические условия воспроизводства основных фондов в колхозах. — Мн., 1978.
- Планомерность сельскохозяйственного производства в народнохозяйственном АПК. — Мн., 1983.
- Адкуль выйшлі і куды ідзём: Экан. нарыс // Полымя. 1994. № 8, 12.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе) — ISBN 978-0-929849-83-6
Спасылкі
- Кулажанка Уладзімір Андрэевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
- Памерлі 2 лістапада
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДТУ
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты СССР
- Эканамісты Беларусі