Перайсці да зместу

Усевалад Іларыёнавіч Пудоўкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:37, 22 чэрвеня 2023, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Усевалад Іларыёнавіч Пудоўкін
Дата нараджэння 28 лютага 1893(1893-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1953(1953-06-30)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, кінаакцёр, рэжысёр, педагог, публіцыст
Кірунак ігравое кіно
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
народны артыст СССР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія
IMDb ID 0699877
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усевалад Іларыёнавіч Пудоўкін (руск.: Все́волод Илларио́нович Пудо́вкин, 28 лютага 1893, Пенза — 30 чэрвеня 1953, Юрмала) — савецкі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, мастак кіно, педагог, тэарэтык кіно. Народны артыст СССР (1948), лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1947, 1951).

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1914 годзе, у 1922-24 гадах вучыўся ў Дзяржкінашколе. Першыя пастаноўкі — «Шахматная гарачка» (1925, разам з Мікалаем Шпікоўскім) і «Механіка галаўнога мозга» (1926). Стварыў этапную для савецкага кіно трылогію: «Маці» (1926), «Канец Санкт-Пецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1928) з драматычнымі масавымі сцэнамі, паэтычнымі вобразамі, псіхалагічная распарцоўкай характараў. Сярод іншых фільмаў: «Просты выпадак» (1932), «Дэзерцір» (1933), «Перамога» (1938), «Мінін і Пажарскі» (1939, з Міхаілам Долерам), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Жукоўскі» (1950, з Дзмітрыем Васільевым), «Вяртанне Васіля Бортнікава» (1953). Выступаў і як кінаакцёр. Распрацаваў сістэму работы з акцёрам і непрафесійным выканаўцам паводле сістэмы Канстанціна Станісалўскага.

Аўтар кніг «Кінарэжысёр і кінаматэрыял», «Кінасцэнарый. Тэорыя сцэнарыя» (абедзве 1926), «Акцёр у фільме» (1934).

Зноскі

  1. а б Пудовкин Всеволод Илларионович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Vsevolod Illarionovich Pudovkin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.