Пояс Гулда
Пояс Гулда (англ.: Gould Belt) — група вельмі маладых масіўных зорак узростам 10—30 млн гадоў, якая фарміруе дыск дыяметрам 500—1000 пк, цэнтр якога знаходзіцца на адлегласці 150—250 пк ад Сонца ў кірунку да антыцэнтру галактыкі. Названы ў гонар Бенджаміна Гулда, які ўпершыню звярнуў у 1879 годзе ўвагу на тое, што яркія зоркі на небе ўтвараюць пояс, нахілены да плоскасці Млечнага Шляху[1][2][3].
Пояс утрымлівае яркія зоркі многіх сузор'яў, уключаючы ў парадку з захаду, а затым ва ўсходнім кірунку сузор'і: Цэфея, Яшчаркі, Персея, Арыёна, Вялікага Пса, Кармы, Ветразі, Кіля, Паўднёвага Крыжа, Цэнтаўра, Ваўка і Скарпіёна (уключаючы OB-асацыяцыю Скарпіёна-Цэнтаўра)[4]. Млечны шлях таксама праходзіць праз большасць гэтых сузор'яў з невялікім адхіленнем на паўднёвы ўсход. Гісторыя лакальнай міжзоркавага асяроддзя і лакальнага зоркаўтварэння на адлегласці да некалькіх сот парсек і за перыяд у некалькі дзясяткаў мільёнаў гадоў амаль цалкам вызначаецца поясам Гулда[5].
Паходжанне і фарміраванне
Ёсць некалькі тэорый пра паходжанне пояса Гулда. Адна сцвярджае, што пояс Гулда сфарміраваўся ў выніку ўдарнай хвалі, якая ўзнікла 50—60 мільёнаў гадоў назад з-за сутыкнення малекулярнага воблака з галактычным дыскам, цэнтр якой знаходзіцца ў сузор'і Персея[6]. Таксама існуе тэорыя, якая сцвярджае, што ўдарная хваля пачала пашырацца і гравітацыйна дэстабілізавала некалькі малекулярных аблокаў, у якіх пачаўся працэс інтэнсіўнага зоркаўтварэння. Лічыцца, што да пашырэння пояса Гулда датычныя адзін ці некалькі выбухаў звышновых, у выніку якіх 10 мільёнаў гадоў назад утварыўся Мясцовы пузыр, у якім наша Сонца знаходзіцца ў наш час[7].
У канцы 2000-х гадоў з'явілася тэорыя, якая сцвярджае, што пояс Гулда ўтварыўся каля 30 мільёнаў гадоў назад, калі згустак цёмнай матэрыі сутыкнуўся з малекулярным воблакам у нашым рэгіёне. Існуе таксама доказ існавання падобных паясоў у іншых галактыках[8][9].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Sir Patrick Moore (рэд.). Astronomy Encyclopædia [English] (Revised ed.). Great Britain: Philip's. p. 164.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|month=
ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка) - ↑ The Gould Belt(нявызн.) (HTML). The GAIA Study Report.
- ↑ Gould Belt(нявызн.) (HTML). The Encyclopedia of Astrobiology Astronomy and Spaceflight.
- ↑ Сергей Попов. Окрестности Солнца: пузыри, взрывы и черные дыры (руск.). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2013.
- ↑ Isabelle A. Grenier. The Gould Belt, star formation, and the local interstellar medium (англ.) (4 верасня 2004).
- ↑ Comeron, Fernando. The Gould Belt: Structure and Origin . Publications of the Astronomical Society of the Pacific (1993).
- ↑ Some Observations Related to the Origin and Evolution of the Local Bubble/Local ISM . Space Science Reviews (2008).
- ↑ "Orion's dark secret: Violence shaped the night sky", New Scientist, 21 Nov. 2009, pp. 42–5.
- ↑ Bekki, Kenji (2009). "Dark impact and galactic star formation: origin of the Gould belt". Monthly Notices of the Royal Astronomical Society: Letters. 398 (1): L36–L40. arXiv:0906.5117. Bibcode:2009MNRAS.398L..36B. doi:10.1111/j.1745-3933.2009.00702.x. Архівавана з арыгінала 15 красавіка 2020. Праверана 31 студзеня 2015.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 31 студзеня 2015.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 31 студзеня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Даследаванне Пояса Гулда (англ.)
- Схема Пояса Гулда (англ.)
- Эвалюцыя Пояса Гулда (англ.)