Перайсці да зместу

VSK-100

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 06:36, 19 студзеня 2024, аўтар CommonsDelinker (размовы | уклад) (Removing VSK-100_BEL.jpg, it has been deleted from Commons by Infrogmation because: per c:Commons:Deletion requests/File:VSK-100 BEL.jpg.)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
VSK-100
Тып: аўтамат
Гісторыя службы
Выкарыстоўвалася:

Беларусь Інданезія Пакістан

Гісторыя вытворчасці
Канструктар: «Белспецзнештэхніка»
Распрацаваны: 20172019
Вытворца: ААТ «Кідма тэк»[1]
Гады вытворчасці: з 2020
Калібр, мм: 7,62x39

VSK-100 — беларуская аўтаматычная вінтоўка калібра 7,62x39 мм, распрацаваная кампаніяй «Белспецзнештэхніка» на базе АКМ. Вырабляецца ААТ «Кідма тэк».

Распрацоўка стала першым узорам беларускай стралковай зброі, прынятым на ўзбраенне[2].

Гісторыя і характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе ДВТУП «Белспецзнештэхніка» з даччыным прадпрыемствам ТАА «БСЗТ — новыя тэхналогіі» пачалі работы па стварэнні ў Беларусі вытворчасцей стралковай зброі і боепрыпасаў. Адным з новых распрацовак стаў карабін (аўтамат) VSK-100BP. Запуск вытворчасці пачаўся ў студзені 2020 года. Камплектуючыя да зброі вырабляюць у Мінску, а сама зборка праходзіць у вёсцы Станькава пад Дзяржынскам. Патроны 7,62x39 мм, прызначаныя для аўтамата, таксама вырабляюцца ў Беларусі, а менавіта ў Оршы.

У лістападзе 2020 года завяршыліся палявыя выпрабаванні стралковай зброі і боепрыпасаў. На працягу некалькіх тыдняў на базе 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўна камандавання па спецыяльнай методыцы правяраліся аўтаматы VSK-100, VSK-100BP (бул-пап), патроны калібра 7,62х39, 9х19, а таксама пісталет ПВ-17.

Была праведзена адпрацоўка і на жывучасць ствала, калі пасля некалькіх тысяч стрэлаў VSK-100 тэставалі на дакладнасць і кучнасць бою. Акрамя асноўных пунктаў методыкі, аўтаматы правяраліся яшчэ па двух дадатковых. VSK-100 абсталёўваўся сошкамі і аптычнымі прыцэламі і ўжываўся, як пазаштатная замена снайперскай вінтоўкі, выкарыстоўваўся ён і ў варыянце лёгкага ручнога кулямёта. Вынікі стрэльбаў паказалі, што пры ўжыванні сошак і аптычных прыцэлаў характарыстыкі дакладнасці і кучнасці стральбы ў VSK-100 на дыстанцыі 100 метраў павялічваюцца да двух разоў.

У пачатку 2021 года прыняты на ўзбраенне беларускай арміі[3] і ўнутраных войск[4].

Распрацавана мадэль пад патрон .223 Rem (5, 56x45 мм), якая атрымала найменне VSK-100-223[5].

У чэрвені 2021 года прэзентавана мадыфікацыя SMAR-100BPM з кампаноўкай бул-пап.

У верасні 2021 года прайшлі выпрабаванні аўтамата ў Інданезіі. На іх прысутнічаў намеснік камандуючага марской пяхотай брыгадны генерал Эндзі Супардзі. Зброя падвяргалася стральбе пасля апускання ў марскую ваду, бруд і пясок. Планавалася, што VSK-100-223 паступіць на ўзбраенне марской пяхоты[6].

У кастрычніку 406 адзінак VSK-100 паступілі на ўзбраенне паліцыі пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Аўтаматы мясцовым паліцыянтам уручыў асабіста Генеральны інспектар паліцыі правінцыі Маазам Джа Ансар[7].

Зноскі