VSK-100

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
VSK-100
Тып: аўтамат
Гісторыя службы
Выкарыстоўвалася:

Беларусь Інданезія Пакістан

Гісторыя вытворчасці
Распрацаваны: 20172019
Вытворца: «Белспецзнештэхніка»
Гады вытворчасці: з 2020
Калібр, мм: 7,62x39

VSK-100 — беларуская аўтаматычная вінтоўка калібра 7,62x39 мм, распрацаваная «Белспецзнештэхніка» на базе АКМ.

Гісторыя і характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе ДВТУП «Белспецзнештэхніка» з даччыным прадпрыемствам ТАА «БСВТ — новыя тэхналогіі» пачалі работы па стварэнні ў Беларусі вытворчасцей стралковай зброі і боепрыпасаў. Адным з новых распрацовак стаў карабін (аўтамат) VSK-100BP. Запуск вытворчасці пачаўся ў студзені 2020 года. Камплектуючыя да зброі вырабляюць у Мінску, а сама зборка праходзіць у вёсцы Станькава пад Дзяржынскам. Патроны 7, 62x39 мм, прызначаныя для аўтамата, таксама вырабляюцца ў Беларусі, а менавіта ў Оршы.

У лістападзе 2020 года завяршыліся палявыя выпрабаванні стралковай зброі і боепрыпасаў. На працягу некалькіх тыдняў на базе 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўна камандавання па спецыяльнай методыцы правяраліся аўтаматы VSK-100, VSK-100BP (бул-пап), патроны калібра 7,62х39, 9х19, а таксама пісталет ПВ-17.

Была праведзеная адпрацоўка і на жывучасць ствала, калі пасля некалькіх тысяч стрэлаў VSK-100 тэставалі на дакладнасць і кучнасць бою. Акрамя асноўных пунктаў методыкі, аўтаматы правяраліся яшчэ па двух дадатковых. VSK-100 абсталёўваўся сошкамі і аптычнымі прыцэламі і ўжываўся, як пазаштатная замена снайперскай вінтоўкі, выкарыстоўваўся ён і ў варыянце лёгкага ручнога кулямёта. Вынікі стрэльбаў паказалі, што пры ўжыванні сошак і аптычных прыцэлаў характарыстыкі дакладнасці і кучнасці стральбы ў VSK-100 на дыстанцыі 100 метраў павялічваюцца да двух разоў.

Варыяцыі[правіць | правіць зыходнік]

Распрацавана мадэль пад патрон .223 Rem (5, 56x45 мм), якая атрымала найменне VSK-100-223[1].

У чэрвені 2021 года прэзентаваная мадыфікацыя SMAR-100BPM з кампаноўкай бул-пап.

Экспарт[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2021 года прайшлі выпрабаванні аўтамата ў Інданезіі. На іх прысутнічаў намеснік камандуючага марской пяхотай брыгадны генерал Эндзі Супардзі. Зброя падвяргалася стральбе пасля апускання ў марскую ваду, бруд і пясок. Планавалася, што VSK-100-223 паступіць на ўзбраенне марской пяхоты[2].

У кастрычніку 406 адзінак VSK-100 паступілі на ўзбраенне паліцыі пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Аўтаматы мясцовым паліцыянтам уручыў асабіста Генеральны інспектар паліцыі правінцыі Маазам Джа Ансар[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]