Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Belarus Internal Troops emblem.png
Гады існавання 1991—цяперашні час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Тып воінскае фарміраванне
Складаецца з 6 асобных спецыяльных міліцэйскіх брыгад, Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (САХР), Брыгаду Спецыяльнага Прызначэння, Асобны Батальён Аховы БелАЭС
Колькасць каля 12 тыс. чал.
Мянушка ВВ
Дэвіз «Ніхто, акрамя нас — Доўг! Гонар! Айчына!»
Удзел у

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вайсковая арганізацыя Беларусі. Мае на мэце абарону праў грамадзян, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Беларусі ад злачынных замахаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 чэрвеня 1993 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс змяненняў і рэфармавання войскаў. У 1994 годзе ў склад унутраных войскаў былі ўключаныя штабы грамадзянскай абароны. 8 лістапада 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 451-38 былі зацверджаны арганізацыйная структура і дыслакацыя ўнутраных войскаў.

22 кастрычніка 2001 года быў падпісаны Указ № 601 «Аб заснаванні нагруднага знака ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу».

У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закона «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

У 2020 годзе пад камандаваннем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было здзейсненае беспрэцэдэнтна жорсткае здушэнне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года.

Мэты і задачы[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць рэгулюецца Законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XII «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». Перад унутранымі войскамі МУС Беларусі пастаўлены наступныя мэты і задачы:

  • аказанне садзейнічання органам унутраных спраў у ахове грамадскага парадку, у тым ліку забеспячэнні грамадскай бяспекі, рэжымаў надзвычайнага і ваеннага становішчаў;
  • ахова папраўчых калоній, лячэбных папраўчых устаноў і ажыццяўленне сумесна з іх адміністрацыямі нагляду за асуджанымі;
  • канваяванне і ахова асуджаных і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай;
  • удзел у вышуку асоб, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду ў папраўчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваяванні;
  • ахова асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спецыяльных грузаў;
  • абясшкоджванне і знішчэнне неразарваўшыхся авіяцыйных боепрыпасаў, іншых неразарваўшыхся боепрыпасаў у населеных пунктах, правядзенне работ па праверцы паведамленняў аб устаноўцы выбуховых прылад, іх выяўленні, абясшкоджванні і знішчэнні на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.

Склад войска[правіць | правіць зыходнік]

Вольнае войска каля 12 тысяч чалавек. Структура:

  • Галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымі войскамі (штаб, упраўленні, аддзелы і службы)
  • 6 асобных спецыяльных міліцэйскіх брыгад (далей — АСМБр):
  • 3-я асобная Чырвонасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння:
    • ВЧ 3214 (Мінск) — 3 батальёны спецыяльнага прызначэння; рота разведкі спецыяльнага прызначэння; рота забеспячэння спецыяльных аперацый (кантрактная служба); рота ганаровай варты; батальён забеспячэння;
    • ВЧ 3032 (Мінск) — спецыяльны атрад хуткага рэагавання;
  • Асобны батальён аховы БелАЭС (ВЧ 7434) — Астравец, Гродзенская вобласць.

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку выбараў і пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе некаторыя кіраўнікі ўнутраных войскаў трапілі пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 года у Чорны спіс Еўрасаюза ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку і яго намесніка Хазалбека Атабекава[1][2], 17 снежня — першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава[3], 21 чэрвеня 2021 года — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова[4]. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[5] і Швейцарыя[6]. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка і Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны спіс Канады[7][8] і спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10]. 21 чэрвеня 2021 года пад санкцыі ЗША трапілі і самі ўнутраныя войскі[10].

У 2022 годзе Унутраныя войскі трапілі ў чорныя спісы Еўрасаюза, Швейцарыі і Японіі[11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
  2. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  3. Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
  4. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  5. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
  6. Searching for subjects of sanctions
  7. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.)} (29 верасня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  8. Backgrounder ­­­­– Sanctions related to Belarus (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.)} (21 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
  9. Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (2 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  10. а б Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
  11. Внутрішні війська Міністерства внутрішніх справ Республіки Білорусь