19-я асобная механізаваная брыгада
19-я Мікалаева-Будапешцкая асобная механізаваная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 1992 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы Беларусі |
Тып | брыгада |
Дыслакацыя | в. Заслонава Лепельскага раёна |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | гвардыі-палкоўнік Латышаў[1] |
19-я гвардзе́йская Мікала́ева-Будапе́шцкая чырванасцяжная о́рдэна Суво́рава асобная механізаваная брыгада — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Другой сусветнай вайны
[правіць | правіць зыходнік]12 верасня 1941 года ў Свярдлоўскай вобласці была сфарміравана 363-я стралковая дывізія. За ўдзел у сакавіку 1942 года ў разгроме нямецкіх войскаў пад Масквой яна была ўдастоена звання гвардзейскай.
Пазней, 23 кастрычніка 1942 года, на базе 22-й гвардзейскай стралковай дывізіі ў горадзе Маршанску Тамбоўскай вобласці быў сфармаваны 2-і гвардзейскі механізаваны корпус.
28 сакавіка 1944 года за ўдзел у вызваленні горада Мікалаева гэтаму корпусу было прысвоена ганаровае найменне «Мікалаеўскі», а 5 красавіка 1945 года пасля ўзяцця горада Будапешта — ён стаў яшчэ і Будапешцкім.
24 красавіка 1945 года корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, у тым жа месяцы — ордэнам Суворава II ступені. У ходзе баёў за гады Вялікай Айчыннай вайны з ліку ваеннаслужачых гвардзейскага злучэння Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза былі ўзнагароджаны 29 чалавек і больш за 140 тысяч ваеннаслужачых — ордэнамі і медалямі.
Пасля вайны
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 1945 года 2-і гвардзейскі механізаваны корпус быў ператвораны ў 2-ю гвардзейскую механізаваную дывізію. Яе перадыслакавала з Чэхаславакіі ў Румынію, затым у Венгрыю, у горад Кечкемет.
У красавіку 1957 года 2-я гвардзейская механізаваная дывізія была ператворана ў 19-ю гвардзейскую Мікалаеўскага-Будапешцкую Чырванасцяжную, ордэна Суворава II ступені танкавую дывізію.
У 1990 годзе дывізію перадыслацыравалі ў н. п. Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
У Рэспубліцы Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]З 1992 года дывізія — у складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе яна была перафарміравана ў 19-ю гвардзейскую базу захоўвання ўзбраення і тэхнікі. А ў 2008 годзе — перайменаваная ў 19-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду.
Асабісты склад брыгады удзельнічаў ва ўсіх буйных вучэннях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паказваючы пры гэтым толькі высокія вынікі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- https://vsr.mil.by/2016/09/10/dorogoj-muzhestva-i-slavy/ Архівавана 30 ліпеня 2017.