Валерый Фёдаравіч Ачайкін
Валерый Фёдаравіч Ачайкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 2017[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Узнагароды |
Валерый Фёдаравіч Ачайкін (20 верасня 1938, Анаткасы, Урмарскі раён, Чувашская АССР — 1 кастрычніка 2017, Мінск) — беларускі архітэктар чувашскага паходжання, мастак і педагог.
Біяграфія
Нарадзіўся 20 верасня 1938 года у вёсцы Анаткасы Урмарскага раёна Чуваскай АССР у сям’і селяніна. З 1956 года па 1961 год вучыўся у Чэбаксарскім мастацкім вучылішчы , з 1961 года па 1967 год у Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В. І. Мухінай. З 1967 года жыў у Мінску.
З 1967 года да 1970 года працаваў на заводзе вылічальнай тэхнікі імя Арджанікідзе, а з 1970 па 2002 гады ў праектным інстытуце Белдзяржпраект, дзе з 1995 года ўзначальваў аддзел інтэр’ераў і малых архітэктурных формаў. З 1991 года дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2005 года з’яўляўся дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава і дарадцаю Беларускай акадэміі архітэктуры.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, член Беларускага саюза мастакоў (2008).
Творчасць
Архітэктура
Браў удзел у вялікай колькасці архітэктурных праектаў інстытута Белдзяржпраект як распрацоўшчык інтэр’ераў будынкаў (1970—1986) і малых архітэктурных формаў. Некаторыя з іх:
- інтэр’еры і панно на фасадзе галоўнага будынка Рэспубліканскай бальніцы у Бараўлянах (разам з Вольгай Ладыгінай і Паўлам Беляевым);
- інтэр’ер універмага «Зорка» па вуліцы Веры Харужай, 21 у Мінску (разам з Вольгай Ладыгінай);
- інтэр’ер кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску
- інтэр’ер станцыі Мінскага метрапалітэна «Інстытут культуры» (1979—1983)
Цягам 5 гадоў з’яўляўся членам творчай групы па распрацоўке інтэр’ераў Палаца Рэспублікі.
Выяўленчае мастацтва
Валерый Ачайкін вядомы як мастак, які працаваў у жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта. Браў удзел у шматлікіх выставах. Яго творы знаходзяцца ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны у Мінску, у мастацкім музеі г. Табольска і ў шматлікіх прыватных сборах у Беларусі, Расіі, Германіі, Злучаных Штатах, Францыі і Літве.
Педагагічная дзейнасць
З 1971 па 1981 гады ўзначальваў мастацкую студыю пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Быў дацэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
Узнагароды
Праекты інтэр’ераў неаднаразова адзначаліся Ганаровымі граматамі Саюза архітэктараў Беларусі. За праект інтэр’еру станцыі Мінскага метрапалітэна «Інстытут культуры» ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дукаваныя працы
Падручнік «Проектирование интерьеров индивидуального жилого дома : учебное пособие для вузов» / Л. Е. Дягилев, В. Ф. Очайкин. — Минск : Современные знания, 2008. — 107 с. — ISBN 978-985-6885-10-8.
Крыніцы
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
Літаратура
- Очайкин Валерий Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
- Міністэрства культуры Чувашыі
- ВАК Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў РСФСР
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Педагогі Беларусі