Animal Crossing: New Horizons
Animal Crossing: New Horizons | |
---|---|
Распрацоўшчык | Nintendo Entertainment Planning & Development[d] |
Выдавец | Nintendo |
Частка серыі | Animal Crossing[d] |
Дата анонсу | 13 верасня 2018[1] |
Дата выпуску | 20 сакавіка 2020 |
Апошняя версія |
|
Жанр | сімулятар жыцця[d] |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | |
Кампазітары | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Nintendo Switch |
Гульнявы рухавік | LunchPack[d] |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | японская мова, англійская, нямецкая, французская, іспанская, італьянская мова, кітайская мова, нідэрландская, карэйская і руская |
Носьбіты | гульнявы картрыдж, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | геймпад |
Афіцыйны сайт (яп.) Афіцыйны сайт (англ.) |
«Animal Crossing: New Horizons» — відэагульня ў жанры сімулятара жыцця , распрацаваная «Nintendo EPD » і выдадзеная «Nintendo» для гульнявых прыставак «Nintendo Switch» і «Nintendo Switch Lite» 20 сакавіка 2020 года. Гэта пятая гульня ў серыі «Animal Crossing ».
У дадзенай гульні кіраваны гульцом персанаж пераязджае на бязлюдны востраў пасля пакупкі пакета паслуг у Тома Нука . Даследуючы востраў у рэальным часе, гулец можа ўладкоўваць яго, здабываць прадметы, рэсурсы, лавіць жыўнасць, вырошчваць расліны, мець зносіны з антрапаморфнымі жывёламі, і іншае.
«New Horizons» стваралася яшчэ з 2012 года. Распрацоўшчыкі жадалі ўвесці шэраг інавацыйных элементаў, якія адсутнічалі раней у асноўных гульнях серыі «Animal Crossing», сярод іх, напрыклад, механіка крафта, якая дазваляе ствараць прадметы з розных матэрыялаў, ці інструменты тэрафармавання , якія дазваляюць ствараць узвышшы і рэкі, змяняючы форму выспы. У той жа час базавы гульнявы працэс, персанажы і мастацкая стылістыка засталіся ў цэлым падобнымі да папярэдніх гульняў серыі. Гульня распрацоўвалася так, каб даць гульцу найбольшую свабоду для творчага самавыяўлення. Музычнае суправаджэнне напісаў Кадзумі Тотака Kazumi .
«New Horizons» стала камерцыйна паспяховай гульнёй і была высока ацэнена крытыкамі. Яна ўвайшла ў спісы бэстсэлераў у шэрагу краін Захаду і Далёкага Усходу і стала 13 самай прадаванай відэагульнёй у гісторыі . Яе продажы штучна стрымліваліся ў Кітаі. Поспех гульні часта тлумачаць тым, што яе выхад прыйшоўся на пандэмію COVID-19, калі многія гульцы былі вымушаны заставацца дома з-за каранцінных мер. Асноўная гульнявая аўдыторыя «New Horizons» складаецца з жанчын і мужчын у роўнай ступені. Іх узрост часцей за ўсё вар’іруецца ад 20 да 30 гадоў, нягледзячы на распаўсюджанае меркаванне, што дадзеная гульня прызначана для дзяцей.
Крытыкі хвалілі «New Horizons» за яе эскапісцкую прыроду, разнастайны гульнявы працэс, высокі ўзровень наладжвальнасці і прыемную графіку, хоць і заўважылі, што гульня патрабуе шмат часу і цярпення. «New Horizons» атрымала шэраг прэмій і ўзнагарод.