Basiliscus plumifrons

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Basiliscus plumifrons

Самец Basiliscus plumifrons
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Basiliscus plumifrons (Cope, 1876)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  683025
NCBI  52191
EOL  795616
FW  374622

Basiliscus plumifrons — від яшчарак з роду васіліскаў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Прыродны арэал гэтага віду распасціраецца ад Мексікі на поўначы да Эквадора на поўдні.

Таксанамія і паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Родавая назва звязана з тым, што грэбень гэтай яшчаркі выклікаў асацыяцыю з міфічнай істотай васіліскам (персанаж грэчаскай міфалогіі, здольны сваім поглядам ператварыць чалавека ў камень)[1]. Па-грэчаску Басіліскас (грэч. βασιλίσκος) азначае «маленькі цар»[1]. Гэты эпітэт быў прысвоены яшчарцы Лінеем[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Basiliscus plumifrons маюць ярка-зялёную афарбоўку, з маленькімі сіняватымі плямкамі ўздоўж спіннога грэбня. Гэтыя адносна буйныя яшчаркі могуць дасягаць да метра ў даўжыню (уключаючы хвост). У сярэднім даўжыня гэтых яшчарак каля 60 см. У самцоў маецца 3 грэбні (на галаве, на спіне і на хвасце), а ў самак толькі адзін грэбень (на галаве).

Рацыён[правіць | правіць зыходнік]

Basiliscus plumifrons усяедныя. Яны харчуюцца насякомымі, дробнымі сысунамі (напрыклад грызунамі), драбнейшымі яшчаркамі, а таксама садавіной і кветкамі.

Драпежнікі[правіць | правіць зыходнік]

Basiliscus plumifrons становяцца ахвярамі драпежных птушак, апосумаў і змей.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Самка Basiliscus plumifrons адкладаюць ад 5 да 15 яец у цёплы і вільготны пясок або глебу. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 8 да 10 тыдняў. Яшчаркі, якія вылупіліся з яец, цалкам самастойныя.

Паводзіны[правіць | правіць зыходнік]

Самец у сваім асяроддзі пражывання ў Коста Рыцы.

Самцы Basiliscus plumifrons адрозніваюцца павышаным пачуццём тэрытарыяльнасці. Адзіны самец можа дамінаваць на тэрыторыі з вялікай колькасцю самак, з якімі ён спарваецца.

Як правіла, васіліскі палахлівыя і не дазваляюць сябе чапаць.

Basiliscus plumifrons, як і іншыя васіліскі, а таксама Hydrosaurus amboinensis, можа перабягаць невялікія ўчасткі па вадзе, выкарыстоўваючы адначасова канечнасці і хвост для падтрымкі. У Коста Рыцы з-за гэтай здольнасці Basiliscus plumifrons атрымала назву «яшчарка Ісуса Хрыста» (англ.: Jesus Christ lizard). Акрамя таго, Basiliscus plumifrons выдатна плавае і можа трымацца пад вадой да 30 хвілін.

Зноскі

  1. а б в Robert George Sprackland. Giant lizards (нявызн.). — Neptune, NJ: T.F.H. Publications, 1992. — ISBN 0-86622-634-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • [1], Hsieh ST,Three-dimensional hindlimb kinematics of water running in the plumed basilisk lizard (Basiliscus plumifrons),J Exp Biol. 2003 Dec;206(Pt 23):4363-77
  • Green Basilisk, Honolulu Zoo web site
  • Image of Plumed Basilisk