Каратканожка лясная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Brachypodium sylvaticum)
Каратканожка лясная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brachypodium sylvaticum (Huds.) P.Beauv., 1812

Падвід
Brachypodium sylvaticum subsp. glaucovirens Murb.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41331
NCBI  29664
EOL  1114729
GRIN  t:7606
IPNI  393196-1
TPL  kew-400100

Караткано́жка лясная[3] (Brachypodium sylvaticum) — від кветкавых раслін роду Каратканожка (Brachypodium) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая цёмна-зялёная расліна вышынёй 60—100[3] см. Утварае дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, апушанае ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае, шурпатае на похвах. Суквецце — рэдкі, паніклы колас. Каласкі складаюцца з 6—15[3] кветак. На ніжняй кветкавай лускавінцы маецца тоўсты сагнуты асцюк даўжынёй 7—13[3] мм. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле. Цвіце ў ліпеніжніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. а б Коротконожка лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]