Званочак крапівалісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Campanula trachelium)
Званочак крапівалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Campanula trachelium L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34501
NCBI  85178
EOL  577772
GRIN  t:316101
IPNI  141236-1
TPL  kew-366545

Званочак крапівалісты[3] (Campanula trachelium) — від раслін сямейства званочкавыя (Campanulaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй і Сярэдняй Азіі. Этымалогія: стар.-грэч.: τραχελοϛ — «шыя», стар.-грэч.: ιοϛ — прыкметнікавы суфікс для назоўнікаў, які паказвае на характарыстыку або спалучанасць[4].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Званочак крапівалісты, дзванкі, дзвончыкі, званкі, кацялкі[5][6].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі П’ера-Жазефа Рэдутэ «Choix des plus belles fleurs», 1827—1833

Шматгадовая травяністая расліна, 40—100 см вышынёй. Сцябло жорстка апушанае, востраграневае. Лісце зубчата-пілаватае, ніжняе лісце сэрцападобнае, з доўгім хвосцікам, сцябловае — трохкутна-сэрцападобнае, сядзячае. Кветкі на кароткіх кветаножках, прамыя, вяночак сіне-фіялетавы, 20—50 мм даўжынёй[7].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа: амаль уся тэрыторыя (акрамя Ісландыі, Партугаліі, Мальты); Азія: Казахстан, Турцыя, Іран, Ліван, Усходняя Сібір; Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока, Туніс; натуралізаваны: Канада, ЗША[8][9].

Ва Украіне расце ў лясах, на ўзлесках, у хмызняках — амаль па ўсёй тэрыторыі, акрамя поўдня стэпу; у горным Крыму даволі рэдка. Дэкаратыўная, харчовая[7]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай абласцей[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. winternet.com.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 315. (руск.) (укр.)
  8. bgbm.org. (англ.)
  9. npgsweb.ars-grin.gov.
  10. Андрієнко Т.Л., Перегрим М.М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]