Шматгадоваятравяністая расліна з галінастым, часта клубнепадобна патоўшчаным карэнішчам. Сцябло прамое, моцнае, вышынёй да 3 метраў[1]. Лісце буйное (да 60 см у даўжыню і да 35 см у шырыню[1]), простае, суцэльнае, скурыстае, з вострай верхавінкай і гладкім краем. Колер лісця бронзава-чырвоны, зялёны, сіні. Кветкі двухполыя, буйныя, чырвона-ружовыя або жоўтыя, зрэдку з плямамі або палоскамі. Плод — каробачка.