Continental Airlines
![]() | ||||
---|---|---|---|---|
Continental Airlines | ||||
|
||||
Дата заснавання | 1934[1] | |||
Спыненне дзейнасці | 2012 | |||
Порт прыпіскі | Міжнародны аэрапорт Х'юстан (Інтэркантынентал) | |||
Дэвіз | Work Hard. Fly Right. | |||
Хабы | ||||
Альянс |
|
|||
Кірункі | 283[3] | |||
Уваходзіць у | United Continental Holdings, Inc. | |||
Штаб-кватэра |
Х'юстан, Тэхас, ![]() |
|||
Кіраўніцтва |
Джэфры А. Смісек (CEO і прэзідэнт) Зейн Роўв(CFO) |
|||
Сайт: http://www.united.com |
Continental Airlines, Inc., (бел.: Кантыне́нтэл Эйрлайнз) (NYSE: CAL), — чацвёртая па велічыні авіякампанія Злучаных Штатаў Амерыкі[4] са штаб-кватэрай у Х’юстане, штат Тэхас, член глабальнага авіяцыйнага альянсу пасажырскіх перавозак Star Alliance з 2009 года. 1 кастрычніка 2010 года, Continental Airlines афіцыйна злілася з кампаніяй United Airlines. Новы авіяперавозчык будзе працаваць пад брэндам United Airlines, з выкарыстаннем лагатыпа Continental Airlines. Новая авіякампанія стала найбуйнейшым авіяперавозчыкам у свеце[5].
Кантынентал выконвае больш за 3 тысяч рэйсаў у дзень у звыш 190 пунктаў прызначэння за межамі краіны і ў 151 аэрапорт на тэрыторыі ЗША.[6] Маршрутная сетка перавозчыка ахоплівае гарады Канады, Лацінскай Амерыкі, Еўропы, Злучаных Штатаў Амерыкі і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Авіякампанія эксплуатуе ў якасці сваіх галоўных хабаў Міжнародны аэрапорт Ньюарка Ліберці, Міжнародны аэрапорт Х’юстан (Інтэркантынентал), Міжнародны аэрапорт Кліўленда Хопкінс і Міжнародны аэрапорт імя Антоніа Вон Пата. У аэрапорце Гуама базуецца даччынае падраздзяленне авіякампаніі — Continental Micronesia, якая злучае сваімі рэйсамі рэгіён Мікранезіі з гарадамі Усходняй Азіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Ганалулу і з аўстралійскім горадам Кэрнс.
Continental Airlines з’яўляецца мінарытарным уладальнікам авіякампаніі ExpressJet Airlines, якая працуе пад гандлёвай маркай Continental Express, але кіруецца незалежным кіраўніцтвам і мае ўласныя размешчаныя акцыі. Невялікія авіяперавозчыкі Cape Air, Colgan Air, CommutAir і Gulfstream International Airlines працуюць пад брэндам Continental Connection, кампанія Chautauqua Airlines — пад маркай Continental Express, аднак сама Кантынентал не мае ў гэтых авіякампаніях сваёй долі ўласнасці.
З верасня 2005 года Кантынентал з’яўляецца паўнапраўным членам альянсу SkyTeam, у якім мае шчыльныя партнёрскія адносіны з авіякампаніямі Northwest Airlines, Delta Air Lines, Air France, KLM, Aeromexico і Alitalia, а таксама код-шэрынгавыя дагаворы з чыгуначнай кампаніяй Amtrak, якая працуе на рынку паўночна-ўсходняй часткі ЗША, з US Helicopter, выконваючай верталётныя перавозкі з Міжнароднага аэрапорта Ньюарка (Ліберці) у Манхэтэн і з французскай чыгуначнай кампаніяй SNCF French Rail. У студзені 2009 года Кантынентал абвясціла пра выхад з 24 кастрычніка 2009 года з альянсу SkyTeam і плануемае ўваходжанне ў іншы авіяцыйны альянс Star Alliance ужо на наступны дзень — 25 кастрычніка.[1] (недаступная спасылка — гісторыя, копія)
Зноскі
- ↑ Norwood, Tom; Wegg, John (2002). North American Airlines Handbook (3rd ed.). Sandpoint, ID: Airways International. ISBN 0-9653993-8-9. http://www.airwaysnews.com.
- ↑ Continental Airlines To Leave SkyTeam To Join Star Alliance (Official Press Release: June 19, 2008)
- ↑ Continental Airlines Announces New Policy for Same-Day Flight Changes." Continenatl Airlines. 3 July 2008 <http://www.continental.com/web/en-US/apps/vendors/default.aspx?i=PRNEWS>.
- ↑ «Continental now USA’s 4th-biggest airline, passing Northwest», USA Today notes Continental overtaking Northwest according to a Bloomberg News study
- ↑ United Airlines становіцца найбуйнейшым у свеце авіяперавозчыкам
- ↑ Directory: World Airlines , Flight International (2007-04-03), стр. 68.