Кізільнік бліскучы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cotoneaster lucidus)
Кізільнік бліскучы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cotoneaster lucidus Schltdl., 1856

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565100
EOL  630451
GRIN  t:11759
IPNI  722565-1
TPL  rjp-838

Кізі́льнік бліскучы[3] (Cotoneaster lucidus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плады

Лістападны куст вышынёй да 2[3] м з густым лісцем. Лісце чаргаванае, густое, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, зверху бліскучае і цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае, жаўтаватае, пурпуровае ўвосень. Кветкі пурпуровыя, па 3—8 у шчыткападобных суквеццях[3]. Пялёсткаў — 5. Плады — бліскучыя яблыкі чорнага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ва Усходняй Сібіры і Кітаі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў стэпах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніжніўні[3]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в Кизильник блестящий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кизильник блестящий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)