Кізільнік бліскучы
Кізільнік бліскучы | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
|
Кізі́льнік бліскучы[3] (Cotoneaster lucidus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападны куст вышынёй да 2[3] м з густым лісцем. Лісце чаргаванае, густое, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, зверху бліскучае і цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае, жаўтаватае, пурпуровае ўвосень. Кветкі пурпуровыя, па 3—8 у шчыткападобных суквеццях[3]. Пялёсткаў — 5. Плады — бліскучыя яблыкі чорнага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ва Усходняй Сібіры і Кітаі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў стэпах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні[3]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[3].
Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Кизильник блестящий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабарэка Я. З. Кізільнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 16—17. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кизильник блестящий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)