Düwag GT8
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Düwag GT8 | |
---|---|
Düwag GT8 у Карлсруэ. | |
Вытворца |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Адзінак пабудавана | >500 |
Год праекта | 1956 |
Гады выпуску |
1957—1980 1981—1982 1990—1991 |
Характарыстыкі | |
Максімальная хуткасць | >60 км/г |
Маса | 30,5 т |
Месцаў для сядзення | 69 |
Намінальная змяшчальнасць | 218 (5 чал/м²) |
Поўная змяшчальнасць | 300 (8 чал/м²) |
Нізкападлогавасць | 0% |
Напружанне сеткі | 750 В |
Колькасць дзвярэй | 4 |
Асвятленне салона | люмінесцэнтныя лямпы |
Дзяжурнае асвятленне | адсутнічае |
Ацяпленне кабіны | электрычнае |
Габарыты | |
Каляіна |
1000 1435 1524 мм |
Даўжыня | 26 000 мм |
Шырыня | 2400 мм |
Вышыня | 3350 мм |
База цялежкі | 1800 мм |
Праём дзвярэй | ~1500 мм |
Рухавікі | |
Тып рухавіка | 2 |
Магутнасць | 2 х 120 кВт |
Сістэма кіравання | непасрэдная |
Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў | 240 кВт |
Düwag GT8 на Вікісховішчы |
Düwag GT8 — нямецкі аднабаковы маторны васьмівосны высакапольны трамвайны вагон вытворчасці кампаніі Düsseldorfer Waggonfabrik (Düwag).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя вытворчасці[правіць | правіць зыходнік]
У сярэдзіне 1950-х гадоў у Германіі моцна павялічыўся пасажырапаток. З-за гэтага ўрад Дзюсельдорфа прыняў рашэнне аб неабходнасці закупкі трамваяў асабліва вялікай умяшчальнасці. У якасці распрацоўшчыка і вытворцы такіх трамваяў была абрана мясцовая кампанія Düsseldorfer Waggonfabrik, якая пазней атрымала назву Düwag. Вынікам яе працы сталі двусучлянённыя GT8 і аднасучлянённыя GT6, якія былі ўпершыню прадстаўлены ў 1957 годзе.
Вытворчасцю гэтых вагонаў заняўся сам Düwag. Але хутка яго вытворчай магутнасці стала моцна не хапаць. Тады вытворчасць была наладжана і на заводах кампаніі Rastatt. GT8 паралельна вырабляўся на заводах гэтых кампаній да 1969 года. У гэтым годзе Düwag спыніў вытворчасць GT8, а правы на яго і ўсе яго мадыфікацыі былі перададзеныя кампаніі DWM, якая праз некалькі гадоў прадала правы берлінскай Waggon Union. WU выпускаў гэтыя вагоны без мадэрнізацый да 1977 года, а пасля невялікай мадэрнізацыі GT8 не схадзіў з канвеераў WU да 1980 года пад індэксам GT8-60.
У 1971—1972, 1981—1982 і ў 1990—1991 Düwag аднаўлялі ў сябе вытворчасць GT8 моцна мадэрнізаваўшы яго. Вагоны вырабляліся па заказу кампаніі Freiburger Verkehrs AG, асноўнага перавозчыка Фрайбурга, за што і атрымалі назву «GT8 Freiburg Typ».
GT8 ў Мінску[правіць | правіць зыходнік]
У 2002 годзе КУП «Мінсктранс» дасягнуў дамоўленасці аб бязвыплатнай перадачы некалькіх вагонаў з Карлсруэ ў Мінск. Першапачаткова планавалася перадача 100 трамваяў, але пасля беларускі бок вырашыў адмовіцца ад 90 трамваяў і атрымаў у сваё распараджэнне толькі 10 вагонаў. Недаатрыманыя GT8 былі заменены на беларускія трамваі АКСМ-60102 і АКСМ-743. Атрыманыя Мінскам вагоны:
- № 178 (зроблены ў 1969, спісаны ў снежні 2007);
- № 179 (зроблены ў 1969, спісаны ў лістападзе 2009);
- № 180 (зроблены ў 1969, у лістападзе 2009 зроблены музейна-экскурсійным);
- № 181 (зроблены ў 1969, спісаны ў мае 2008);
- № 183 (зроблены ў 1969, спісаны ў чэрвені 2008);
- № 185 (зроблены ў 1969, спісаны ў жніўні 2009);
- № 186 (зроблены ў 1969, спісаны ў лістападзе 2009);
- № 187 (зроблены ў 1969, спісаны ў снежні 2008);
- № 190 (зроблены ў 1970, спісаны ў лістападзе 2009);
- № 192 (зроблены ў 1970, спісаны ў лістападзе 2008).
Прастоі атрыманых вагонаў у парку, з-за неабходнасці пераробкі возікаў пад мінскую каляіну, атрымалася мінімізаваць з-за таго, што возікі для першага вагона прыйшлі некалькі раней самага вагона, што дазволіла падрыхтаваць іх да ўстаноўкі яшчэ да прыбыцця самога вагона. Возікі, якія прыйшлі разам з вагонам, падрыхтоўваліся да ўстаноўкі на наступны таксама да яго прыбыцця. Апошні вагон прыбыў у Мінск без возікаў.
У 2009 годзе ўсе мінскія трамваі GT8 былі выведзены з эксплуатацыі, іх было вырашана замяніць на трамваі беларускай вытворчасці АКСМ-60102, АКСМ-62103 і АКСМ-843.