АКСМ-843

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
АКСМ-843
157depo.jpg
Першы прататып БКМ-843 у Мінску.
Вытворца Беларусь Белкамунмаш
Адзінак пабудавана 29
Гады выпуску 2008 — сучаснасць
Папярэднік АКСМ-743
Пераемнік АКСМ-845, АКСМ-853
Характарыстыкі
Максімальная хуткасць 100 км/г
Месцаў для сядзення 56
Поўная змяшчальнасць 226 (8 чал/м²)
Нізкападлогавасць 80%
Тып кантролера ручны
Тып тормаза гідраўлічны
Напружанне сеткі 550 В
Колькасць дзвярэй
  • 4 (аднабаковы)
  • 6 (двухбаковы)
Ацяпленне кабіны каларыфер, кандыцыянер
Габарыты
Каляіна 1524 мм
Даўжыня 25 400 мм
Шырыня 2500 мм
Вышыня 3900 мм
Рухавікі
Магутнасць 4 х 105 кВт
АКСМ-843 на Вікісховішчы


АКСМ-843 (вядомы таксама як БКМ-843) — нізкападлогавы трохсекцыйны трамвай, які вырабляецца беларускім заводам «Белкамунмаш». Прызначаны для эксплуатацыі на трамвайных лініях з шырынёй каляіны 1524 мм. Вагон з дзвюма маторнымі і адной падтрымліваючай цялежкамі і электроннай сістэмай кіравання на IGBT-модулях цягавымі электрарухавікамі пераменнага току выпускаецца ў адна- і двухбаковай мадыфікацыях.

У СНД гэта першы даведзены да серыі і штатнай эксплуатацыі сучасны трохсекцыйны нізкападлогавы трамвай.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Для АКСМ-843 характэрныя такія асаблівасці, як модульная канструкцыя кузава, сучасны дызайн, вонкавая абшыўка з кампазітных матэрыялаў, нізкі ўзровень падлогі (складае 80 % плошчы салона), камплектуючыя для цялежак ад вядучых фірмаў Германіі, гідраўлічная тармазная сістэма нямецкай фірмы KNORR-BREMSE, цягавыя электрарухавікі нямецкай фірмы VEM, шарнірнае злучэнне нямецкай фірмы HUBNER, цягавы электрапрывад вытворчасці польскай кампаніі MEDCOM. Пры гэтым электраабсталяванне знаходзіцца на даху, ужываюцца CAN-тэхналогіі, маюцца каляровы ВК-манітор вялікага фармату на пульце кіроўцы, пандус для пасажыраў з абмежаванай здольнасцю да перасоўвання нямецкай фірмы HÜBNER. Эканомія электраэнергіі складае да 50 % у параўнанні з аналагічнымі мадэлямі.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя характарыстыкі
Пасажыразмяшчальнасць, чал. 226
Колькасць месцаў для сядзення 66
Цягавыя электрарухавікі 4 х 105 кВт
Вышыня падлогі над маторнымі цялежкамі 600 мм
Вышыня падлогі ў нізкай частцы вагона 350 мм
Габарытныя памеры 25 400 х 3900 × 3900 мм
Максімальная хуткасць 100-120 км/г (заяўленая), 86 км/г (фактычная)

Эксплуатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на кастрычнік 2015 г. трамваі БКМ-843 эксплуатуюцца наступнымі гарадамі[1]:

Краіна Горад Кампанія-эксплуатант Тып Гады выпуску Колькасць вагонаў Заказаны
Сцяг Беларусі Беларусь Мінск Мінсктранс АКСМ-843 2008 — 2011 5
Сцяг Расіі Расія Казань Метраэлектратранс АКСМ-845 Казань 2013 — 2014 20
Санкт-Пецярбург Гарэлектратранс АКСМ-843 2012 3
Сцяг Украіны Украіна Кіеў Кіеўпастранс Багдан TR843 2011 1

Мінск[правіць | правіць зыходнік]

АКСМ-843 у Мінску.

Першы асобнік мадэлі АКСМ-843 серабрыстага колеру паступіў у Мінскі трамвайны парк у пачатку 2009 г. Яму быў прысвоены паркавы нумар 157. У першы рэйс па маршруце № 5 адправіўся 25 чэрвеня 2009 г. і да верасня 2009 г. праходзіў вопытную эксплуатацыю. З лістапада 2009 г. працуе на сталай аснове на маршруце № 1.

У сакавіку 2010 г. у трамвайны парк Мінска паступіў другі асобнік трамвая АКСМ-843 вішнёвага колеру, які атрымаў нумар 158. У першы рэйс па маршруце № 1 ён выехаў 21 красавіка 2010 г.

Трэці асобнік з бартавым нумарам 163 выйшаў на лінію па маршруце № 1 25 мая 2011 г., а чацвёрты (бартавы нумар 164) — 23 жніўня. У далейшым некаторыя трамваі былі перададзеныя ў іншыя гарады, а некаторыя былі сапсаваныя. У сучаснасці выкарыстоўваюцца трамваі з бартавымі нумарамі 158 і 163. Вагоны пад бартавымі нумарамі 157, 164 і 165 рыхтуюцца да ўвядзення ў эксплуатацыю.

Кіеў[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2011 г. у Кіеў для эксплуатацыі ў сістэме хуткаснага трамвая паступіў аднабаковы вагон з заводскім нумарам 3. Планавалася сумесная вытворчасць з кампаніяй «Багдан», таму вагон крыху пазней атрымаў назву «Багдан TR843» і заводскі нумар 1. З 2013 г. вагон прастойваў з прычыны праблем з цялежкамі[2]. 9 кастрычніка 2015 г. вагон паехаў па маршруце № 3. 10 кастрычніка 2015 г. ён быў прадстаўлены на трамвайным парадзе і ажыццявіў паездку з пасажырамі да Падольскага дэпо. А 11 кастрычніка 2015 г. ён быў перададзены ў Дарніцкае дэпо. З 14 кастрычніка па 26 лістапада 2015 г. вагон працаваў з перапынкамі на створаным спецыяльна для яго маршруце № 5к, а затым зноў стаў на просты з прычын аднаўлення праблемы з цялежкай. Бартавы нумар 701 вагону надалі ў дэпо імя Шаўчэнкі.

Санкт-Пецярбург[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2012 г. у Санкт-Пецярбург у трамвайны парк № 5 паступіў першы вагон мадэлі БКМ 84300М, дзе яму надалі бартавы нумар 5211. 28 снежня 2012 г. у трамвайны парк № 5 паступіў другі вагон мадэлі БКМ-843, дзе яму надалі бартавы нумар 5212. 25 студзеня 2013 г. у трамвайны парк № 5 паступіў трэці вагон мадэлі БКМ-843, дзе яму надалі бартавы нумар 5213.

Гэтымі вагонамі, разам з пастаўкай таксама ў канцы 2012 г. аналагічных вагонаў КТМ-31 расійскай вытворчасці, манаполія ПТМЗ на пастаўку трамваяў у паркі Санкт-Пецярбурга была падарвана.

Казань[правіць | правіць зыходнік]

АКСМ-843 у Казані.

У сакавіку 2012 г. дэлегацыя з Казані наведала ААТ «Белкамунмаш» з мэтай вывучэння эксплуатацыйных характарыстык і абмеркавання магчымых варыянтаў набывання[3]. Патрэбнасць горада ў выкарыстанні на лініі хуткаснага трамвая на першым этапе была ацэнена ў 20 вагонаў[4]. У кастрычніку стала вядома пра размяшчэнне заказу такой буйной партыі АКСМ-843 з пастаўкай у пачатку 2013 г. напярэдадні Універсіяды-2013. Лізінгадаўцам выступіла ЗАТ «Сбербанк Лизинг», а вартасць здзелкі склала 1,014 млрд расійскіх рублёў[5].

15 красавіка 2013 г. у трамвайнае дэпо Казані паступілі першыя 2 вагоны з запланаваных 20[6]. Першы вагон выйшаў на рэйс 7 мая 2013 г., другі быў заяўлены на 15—17 мая[7].

Да пачатку Універсіяды 6 ліпеня былі пастаўлены 12 вагонаў, астатнія прыйшлі к жніўню. Вагонам пачалі даваць нумары, пачынаючы з 1300. Вагоны маюць цёмна-рубінавы (бардова-вішнёвы) колер.

Па стане на 25 красавіка 2014 г. прыйшлі ўсе 20 вагонаў[8].

Планы паставак у іншыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Масква[правіць | правіць зыходнік]

Другі асобнік трамвая АКСМ-843 планавалася адправіць у сакавіку 2010 г. у Маскву для вопытнай эксплуатацыі. Адпраўка не адбылася, таму зараз вагон знаходзіцца ў Мінску[9].

Даўгаўпілс[правіць | правіць зыходнік]

Планаваліся пастаўкі пад канец 2013 г. чатырох вагонаў у латвійскі Даўгаўпілс, але пастаўкі сарваліся[10].

Зноскі

  1. БКМ 843 — Список подвижного состава — TransPhoto. transphoto.ru. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Киев, трамвайный вагон № 701 — СТТС
  3. Делегация Казани посетила ОАО «Белкоммунмаш»
  4. Рустам Минниханов: «Говорят, что страна должна меняться. Но разве она не меняется?»
  5. Коммерсантъ Казань - «Сбербанк Лизинг» поставит Казани высокоскоростные трамваи на 1 млрд рублей
  6. Фото: Казань, трамвай БКМ 84300М № Зав.10; Казань, трамвай БКМ 84300М № Зав.11; Казань — Новые трамваи — СТТС. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013. Праверана 17 красавіка 2013.
  7. Первый скоростной трамвай запустили в Казани в преддверии Универсиады
  8. БКМ 843 — Список подвижного состава — СТТС
  9. Беларусь. БЕЛТА — Фотохроника Беларуси. Фотоновости. Архивные фото
  10. Даугавпилчане будут ездить все-таки на белорусских трамваях » Новости Даугавпилса и Латвии. Видео новости дня на Грани.LV

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. Таксама[правіць | правіць зыходнік]