Варсянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Dipsacus)
Варсянка

Варсянка пасяўная (Dipsacus sativus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dipsacus L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35403
NCBI  40573
EOL  59330
GRIN  g:3819
IPNI  14309-1

Варся́нка (Dipsacus) — род кветкавых раслін падсямейства Варсянкавыя (Dipsacoideae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны. Вышыня да 50—200 см. корань стрыжнёвы. Сцябло прамое, рабрыстае, шыпаватае, зверху галінастае. Прыкаранёвае лісце падоўжанае, адваротнаяйцападобнае, кароткачаранковае, сабранае ў разетку, сцябловае са зрослымі асновамі. Кветкі дробныя, у галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

У родзе каля 20 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Паўднёвай і Усходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўныя расліны інтрадукаваны варсянка пасяўная, або варсавальная шышка (Dipsacus sativus) і варсянка разрэзаная (Dipsacus laciniatus).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пашына Г. Варсянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ворсянка // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 87. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]