ESET

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ESET
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1992
Заснавальнікі Міраслаў Трнка, Петэр Пашка, Рудольф Грубы
Размяшчэнне Славакія Браціслава
Ключавыя постаці Рыхард Марка (генеральны дырэктар)
Галіна Распрацоўка праграмнага забеспячэння
Прадукцыя
Абарот
  • 485 млн € (2018)[2]
Аперацыйны прыбытак 115 млн (2009)
Чысты прыбытак
  • 68,1 млн € (2018)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 000 чал.
Сайт www.eset.com

ТАА ESET (славацк.: ESET, spol. s r.o.) — славацкая фірма-вытворца праграмнага забеспячэння і рашэнняў у галіне камп’ютарнае бяспекі, заснаваная ў 1992 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Aupark Tower (Браціслава), філіялы — у Буэнас-Айрэсе, Сан-Дыега, Сан-Паўлу, Манрэалі, Сінгапуры, Празе, Кракаве, Кошыцах і Маскве[3]. Дзейнічае ў больш як 180 краінах свету.

Назва кампаніі ўяўляе сабой абрэвіятуру англійскага выразу «Essential Security against Evolving Threats» — эфектыўная абарона ад эвалюцыянуючых пагроз.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя кампаніі бярэ пачатак у 1987 годзе, калі два маладыя праграмісты Петэр Пашка і Міраслаў Трнка, знайшоўшы адзін з першых камп’ютарных вірусаў, які атрымаў назву «Вена», напісалі праграму для яго выяўлення. Антывірус для аперацыйнай сістэмы MS-DOS атрымаў назву NOD.

Пазней са з’яўленнем іншых вірусаў было вырашана стварыць праграмнае рашэнне для барацьбы з невядомымі відамі пагроз. З гэтай мэтай у 1992 годзе шляхам аб’яднання з кампаніяй Рудольфа Грубага была заснавана фірма «ESET».

У 1998 выйшаў NOD32 1.0 для Microsoft Windows, у 2003 з’явілася версія 2.0. Апошняя версія NOD32 пад нумарам 2.70.39 выйшла ў лістападзе 2006 года і мела падтрымку Windows Vista.

У лістападзе 2007 быў прадстаўлены NOD32 Antivirus 3.0, а таксама новы праграмны прадукт ESET Smart Security, які камбінаваў антывірусную праграму ESET NOD32 з функцыяй фаерволу і антыспаму.

У 2010 годзе «ESET» выдаў антывіруснае рашэнне пад назвай ESET Cybersecurity для Mac OS X, а праз год — для АС Linux.

Для мабільных прылад пад кіраваннем Windows Mobile, Symbian ці Android існуе антывірусны прадукт ESET Mobile Security.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Стала першай славацкай кампаніяй, якая тройчы (2008, 2009 і 2010) станавілася фірмай года паводле апытання TREND TOP Фірма года.

У 2011 годзе ESET была названа адною з найбольш інавацыйных кампаній Еўропы і ўдастоеная ўзнагароды HSBC European Business Awards.

Кампанія ўваходзіць у спіс найбольш развітых кампаній у сферы высокіх тэхналогій паводле рэйтынгу Deloitte Technology Fast 50 у рэгіёне Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі (EMEA).

Зноскі

  1. ESET :: Запампаваць :: Для дому(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013.
  2. а б https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zipCompagnie Française d'Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
  3. Архіўная копія (славацк.)(недаступная спасылка). Eset. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 11 ліпеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]