Таўка́чыкі[1][2], таўкачы[1], танцоркі[1][2] (Empididae) — сямейства ў атрадзе двухкрылых насякомых (Diptera), якое адносіцца да падатрада кароткавусых (Brachycera). Да гэтага таксона па ўсім свеце належаць каля 2500 (больш за 2800[1][2], каля 3000[3]) відаў.
Дробныя двухкрылыя. Цела (даўжыня 8—15 см) слаба апушанае, пераважна цьмяна афарбаванае, галава невялікая, з іголкападобным хабатком, мае круглую форму, прычым у самцоў часта сустракаюцца павялічаныя вочы. Хабаток у некаторых відаў надзвычай доўгі і служыць, як у камароў, для пратыкання і высмоктвання здабычы. Ногі доўгія, тонкія. Крылы празрыстыя.
Лічынкі жывуць у глебе, пад апалым лісцем, радзей на дне рэк і ручаёў. Дарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць мошак, камароў і іншых дробных насякомых-крывасмокаў. Дадатковы корм — нектар кветак.
Развіццё з поўным ператварэннем.
У перыяд размнажэння ў некаторых відаў адзначаецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў паветры вялікімі масамі — «таўкуць мак» (адсюль назва). Самцы ў гэты час робяць шаўкавістыя «балоны», унутры якіх ляжаць мёртвыя дробныя мухі, камары. Перад спароўваннем самец аддае здабычу самцы і выратоўвае сваё жыццё (агрэсіўныя самкі нярэдка з’ядаюць самцоў пасля капуляцыі).
Толкуны́, толкунчики, плясуньи // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 47. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Chvála M (1976): Swarming, mating and feeding habits in Empididae (Diptera), and their significance in evolution of the family, Aca Ent Bohem 73, 353—366
Collin JE (1961): British Flies, Vol VI: Empididae, Cambridge.