Empire Earth III
Empire Earth III | |
---|---|
Распрацоўшчык | Rockstar New England |
Выдавец | Sierra Entertainment[d] |
Частка серыі | Empire Earth[d] |
Дата выпуску | 6 лістапада 2007 |
Апошняя версія |
|
Жанр | стратэгія ў рэальным часе |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Windows |
Гульнявы рухавік | Gamebryo[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіты | DVD, лічбавая спампоўка[d] і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Empire Earth III — камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі рэальнага часу (RTS). «Empire Earth III» распрацавана кампаніяй Mad Doc Software і выдадзеная кампаніяй Sierra Entertainment ў першай палове лістапада 2007 года эксклюзіўна для ПК. Выдавец ў Расіі — кампанія Софт Клаб.
Апісанне гульні
[правіць | правіць зыходнік]Гульня шмат у чым падобная на Age of Empires, Казакі: Еўрапейскія вайны і Rise and Fall: Civilizations at War. У гульні прысутнічае стандартная ўсім стратэгія ў рэальным часе механіка: збор рэсурсаў, будаўніцтва базы, навучанне войскаў і знішчэнне варожых юнітаў. У гульні з’явілася глабальная стратэгічная карта як у Civilization або Empire: Total War.
Гулец можа ўзяць пад свой кантроль любую з 3 бакоў: Захад (Амерыка + Еўропа), Блізкі Усход (Егіпет) і Усход (Кітай). Кожная раса мае сваё перавага: Захад — магутныя тэхналогіі, Блізкі Усход — мабільнасць і хуткасць, Усход — колькасць.
Ацэнкі і меркаванні
[правіць | правіць зыходнік]Пасля поспеху першай і другой часткі Empire Earth усе чакалі ад трэцяй часткі рэвалюцыі ў жанры. Аднак гульня правалілася. Большасць гульнявых выданняў паставіла гульні вельмі нізкія адзнакі, але фанаты серыі былі цалкам згодныя. У лік недахопаў ўвайшлі не самая лепшая графіка, якая патрабавала ад камп'ютараў досыць вялікай магутнасці. Таксама былі раскрытыкаваныя незразумелы інтэрфейс у глабальным рэжыме, слабы штучны інтэлект, аднастайна карт, нецікавыя місіі, адсутнасць сюжэту ў кампаніі і сумны гульнявы працэс.
- Гульняманія — 5/10
- Playground.ru — 9.1/10
- Absolute Games — 40%
- Gamespot — 3.5/10
Для паляпшэння артыкула па гульнях пажадана |