«Вэрхал у галаве» (англ.: Inside Out, даслоўна з англ. — «Навыварат») — камедыйна-драматычны 3D-анімацыйны фільм студыі Pixar. Прэм’ера адбылася 18 чэрвеня 2015 года на кінафестывалі ў Каннах[4].
Фільм па арыгінальнай ідэі Піта Доктэра, рэжысёра фільма, нароўні з Роні дэл Кармэнам і прадзюсарам Ёнасам Рыверай.[5]
Райлі Андэрсан – 11-гадовая школьніца, якая пераязджае са сваімі бацькамі ў Сан-Францыска. Яна спрабуе прыстасавацца да новага жыцця ў шумным мегаполісе, і ў гэтым ёй дапамагаюць пяць галоўных эмоцый, што жывуць унутры яе розуму: Радасць, Страх, Агіда, Гнеў і Маркота. Кожная з эмоцый лічыць, што менавіта яна лепей ведае, што рабіць у гэтым становішчы, але неўзабаве ў галаве Райлі здараецца сапраўдны вэрхал. [6]