Хоя мясістая

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Hoya carnosa)
Jump to navigation Jump to search
Хоя мясістая
Hoya carnosa Exotica1C2000.jpg
Hoya carnosa ‘Exotica’
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hoya carnosa (L.f.) R.Br. (1810)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30359
NCBI  206227
EOL  581249
IPNI  98408-1
TPL  kew-2854103

Хоя мясістая, Васковы плюшч[3] (Hoya carnosa) — від павойных сукулентных вечназялёных хмызнякоў з роду Hoya сямейства Apocynaceae. Папулярная пакаёвая расліна.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе расліна сустракаецца ва Усходняй Індыі, на поўдні Кітая (правінцыі Фуцзянь, Гуандун і Юньнань, аўтаномны раён Гуансі), на Тайвані, у М'янме, у В'етнаме, Малайзіі, на японскіх астравах Кюсю і Рукю. Расце ў вільготных субтрапічных лясах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёная ліяна. Лісце мясістае, авальнае, бліскучае, цёмна-зялёнае. Кветкі зорчатыя, духмяныя, быццам зробленыя з воску, сабраны ў парасоны. Афарбоўка пялёсткаў — ад белай да ружовай, цэнтральная частка кветкі (верхавіны пылавікоў) — цёмна-ружовая, вінна-чырвоная. Час цвіцення — лета і восень.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Васковы плюшч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 420