Hyphantria cunea

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Hyphantria cunea
Hyphantria cunea, adult.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyphantria cunea Drury, 1773

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117304
NCBI  39466
EOL  574071

Hyphantria cunea — матылек з сямейства Erebidae, каранцінны шкоднік пладовых культур (усяго да 230 відаў драўняна-кустовых і травяністых раслін).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма віду — Паўночная Амерыка, дзе матылек распаўсюджаны ад Канады да Мексікі. Жыве ў Калумбіі. З 1949 года адзначаны ў Еўропе (Югаславія), дзе рассяліўся ад Францыі да Каспійскага мора. У 1952 годзе быў знойдзены ў Закарпацкай вобласці Украіны. У 1966 годзе быў знойдзены ў Адэскай вобласці і ў Малдове, у 1968 годзе — у Данецкай і Вінніцкай абласцях. У цяперашні час распаўсюдзіўся ў 11 абласцях Украіны, у тым ліку ў Херсонскай, Кіеўскай, Мікалаеўскай, Запарожскай, у Крыме і інш. У 2012 годзе быў знойдзены ў Вінніцкай, Жытомірскай і Днепрапятроўскай абласцях Украіны[1]. У цяперашні час засяліў і Расію (поўдзень еўрапейскай часткі)[2][3].

Пазней пранік ў Сярэднюю Азію: Туркменія (з пачатку 1990-х), Узбекістан (1996—1997), Казахстан, Кіргізію. У Японіі вядомы з 1945 года, адкуль пранік у Карэю, Кітай, Манголію і Прыморскі Край.

Таксама адзінкава від адзначаны ў Літве.

Пераважна распаўсюджваецца не шляхам натуральнага пералёту, а транспартнымі сродкамі, з тарай, пакавальным матэрыялам, і грузамі з пладамі, ягадамі і пасадачным матэрыялам з заражаных рэгіенаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў самцоў 25 — 30 мм, самак 25 — 36 мм. Матылёк снежна-белага колеру, часам з чорнымі або карычневымі кропкамі на крылах. Вусікі чорнага колеру з белым налетам, у самца — грабеньчатыя, у самкі — ніткападобныя. Цела матыля пакрыта густымі белымі валасінкамі. У самак, якія не адклалі яйкі, брушка зеленаватае ад яек, што прасвечваюць.

Жыццевы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Вусень
Вусені чацвёртага ўзросту жывуць калоніямі, утвараючы вялікія павуцінневыя гнёзды, часта аплятаючы павуціннем цэлыя дрэвы.

Самкі пасля спарвання адкладаюць адносна буйныя яйкі зялёнага, жоўта-зялёнага або залаціста-жоўтага колеру з блакітным адценнем, дыяметрам да 0,5 — 0,7 мм. Па меры развіцця эмбрыена афарбоўка яек змяняецца на брудна-шэрую. Адкладае яйкі на ніжні бок ліста купкамі, па 100—600 штук. Адна самка адкладае да 1500 яек, самкі другога пакланення больш пладавітыя: кожная з іх адкладае да 2500 яек. Кладкі яек пакрытыя рэдкім пластом белых валасінак з кончыка брушка самкі. Вусені з’яўляюцца з яек праз 9-15 дзён. Вусень першага ўзросту — зялены, у пупышках, нясе на сваім целе шчацінкі і валасінкі. Вусені першых трох узростаў бледна-жоўтага колеру, але пасля кожнай лінькі цямнеюць. Усяго вусені  звычайна маюць 6 узростаў (часам 7 — 8). Вусень апошняга ўзросту аксаміціста-карычневы з чорнымі бародаўкамі на целе, па баках яго цела праходзіць паласа лімонна-жоўтага колеру з бародаўкамі аранжавага колеру. Вусень моцна апушаны доўгімі валасінкамі. Даўжыня дарослага вусеня дасягае 30-35 мм. Гусеніцы чацвертага ўзросту жывуць калоніямі, утвараючы вялікія павуцінневыя гнёзды, часта аплятаючы павуціннем цэлыя дрэвы. Стадыя гусеніцы 40 — 45 дзён.

Кукалка даўжыней 8 — 15 мм, у рэдкім шэрым друзлым павуцінным кокане з валасінак, спачатку яе афарбоўка бледна-жоўтая, але пазней яна набывае цёмна-карычневую афарбоўку. Зімуюць кукалкі пад дрэвамі, у сухім лісці, сцеблах пустазелля, у смецці на зямлі, расколінах платоў і будынкаў, на паверхні глебы.

Развіцце ўсіх стадый залежыць ад тэмпературы і адноснай вільготнасці паветра

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Лёт матылькоў пачынаецца перад пачаткам або падчас цвіцення яблыні. На Украіне і поўдні Расіі звычайна развіваецца два пакалення, у асобныя гады адзначаецца няпоўнае 3-е пакаленне. Матылі другога пакалення летаюць з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Каранцінны шкоднік пладовых культур. Пашкоджвальныя культуры: шаўкоўніца, яблыня, сліва, чарэшня, арэх грэцкі, груша, айва, абрыкос, персік, чаромха, шыпшыннік (усяго да 230 відаў драўняна-кустовых і травяністых раслін). У сувязі са шмат’еднасцю, высокай пладавітасцю і наяўнасцю некалькіх пакаленняў за год уяўляе вялікую небяспеку. Асабліва вялікую шкоду наносіць пасля з’яўлення другога пакалення.

Барацьба[правіць | правіць зыходнік]

Вельмі важным для барацьбы са шкоднікам з’яўляецца яго выяўленне і знішчэнне яшчэ пры першым пакаленні. Ужо другое пакаленне куды больш шматлікае і прыносіць значна больш ўрону.

Неабходна выяўленне матылька на ранніх стадыях развіцця з паўторам абследавання кожныя 7 дзён. Выяўленыя гнёзды з вусенямі неабходна зрэзаць і спаліць на месцы. Вельмі эфектыўна прымяненне біялагічнага метаду абароны: выкарыстанне віруса ўзбуджальніка ядзернага поліэдроза і гранулёза Hyphantria cunea. Рознымі фірмамі вырабляюцца падобныя прэпараты з вірусам. Нанясенне такога прэпарата на гняздо знішчае да 30 % гусеніц, а выжылыя захворваюць і знаходзяцца ў прыгнечаным стане. Такі метад добры таксама тым, што аказвае доўгі дзеянне, інфекцыя здольная перадавацца як гарызантальна, — сярод асобін аднаго пакалення, так і вертыкальна, — ад бацькоў да нашчадкаў. Пры нараджэнні ад заражанай самкі многія лічынкі ўжо інфікаваныя. Аднак для поўнага знішчэння неабходна спалучэнне механічнага і біялагічнага метаду, калі адзінкавыя гнёзды, тыя, што засталіся пасля апрацоўкі, зразаюцца і спальваюцца.

Зноскі

  1. Источник УНН
  2. Карантинное фитосанитарное состояние Российской Федерации на 1 января 2000 г. Под ред. Васютина А. С. М.: МСХ РФ, Госинспекция по карантину растений РФ, ВНИИ карантина растений. 2000. 96 с.
  3. Казанцева Т. П., Сорокин Н. С., Васильева И. А., Долгова Т. М., Мартынов А. Я., Гаврилова Е. А., Бакалова Г. А., Логвиненко Т. С., Беспалова А. П., Чичихина Т. В., Долаберидзе С. Д., Артохин К. С., Махота В. М. Прогноз появления и распространения вредителей, болезней сельскохозяйственных культур, сорной растительности и карантинных объектов на территории Ростовской области в 1997 году и рекомендуемые меры борьбы: Практическое пособие. Ростов-на-Дону: ООО Издательство Юг, 1997, 128 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Булыгинская М. А., Шамшев И. В. Сем. Arctiidae. / Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур (ред. Кузнецов В. И.). Т. 3, ч. 2. Чешуекрылые. СПб.: Наука, 1999. С. 320—331.
  • Васильев В. П., Лившиц И. З. Вредители плодовых культур. М.: Колос, 1984. 399 с.
  • Шутова Н. Н., Сметник А. И. Карантинные вредители, болезни растений и сорняки. / Карантин растений в СССР (ред. Шамонин А. И., Сметник А. И.). М.: Агропомиздат, 1986. С. 143—248.
  • Клешнина Л.Г АМЕРИКАНСКАЯ БЕЛАЯ БАБОЧКА – HYPHANTRIA CUNEA DRURY ОПАСНЫЙ ВРЕДИТЕЛЬ ЗЕЛЕНЫХ НАСАЖДЕНИЙ // Урбоэкосистемы. Проблемы и перспективы развития. Материалы III международной научно-практической конференции. — Ишим: 2008. — С. 37-40.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]