ІнфармНапалм
ІнфармНапалм | |
---|---|
URL | informnapalm.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Грамадзянская журналістыка |
Рэгістрацыя | Няма |
Мова(-ы) | Беларуская і 26 іншых[1] |
Уладальнік | Раман Бурко |
Аўтар | Раман Бурко |
Пачатак працы | 29 сакавіка 2014 |
Бягучы статус | Дзеючы |
Слоган | Ignis vincit tenebris |
Рэйтынг Alexa | 1650 (2015; ва Украіне) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ІнфармНапалм — шматмоўны некамерцыйны вэб-сайт аб расійскім вайсковым уварванні ва Украіну, заснаваны ў сакавіку 2014 года журналістам Раманам Бурко з Севастопаля (Украіна)[2]. Змяшчае матэрыялы разведкі з адкрытых крыніц . Пераклад беларускамоўнай версіі сайта ажыццяўляе Дзяніс Івашын з Гродна (Беларусь)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае ж відэа сайта аб нападзе ў сакавіку 2014 года расійскіх салдат на ўкраінскую воінскую часць у Севастопалі за першыя суткі сабрала на Youtube звыш за 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 гадоў сайт размясціў відэазапісы 14 допытаў палонных расійскіх салдат, затрыманых са зброяй ва Украіне[4]. 28 красавіка і 15 ліпеня 2015 года апублікаваў расследаванне аб завозе ў Данецкую вобласць Украіны расійскім салдатам Дзмітрыем Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (воінская часць № 83466; Масква, Расія) зенітна-ракетнага комплекса (ЗРК) «Бук-М1», з якога 24 ліпеня 2014 года пад Данецкам збілі пасажырскі самалёт «Боінг 777» з 298 людзьмі на борце[5][6]. На жнівень 2015 года штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў[7]. 16 кастрычніка 2015 года сайт пачаў у адказ на кожнае парушэнне ва Украіне расійскімі інтэрвентамі Мінскага пратаколу аб спыненні агню ад 12 лютага 2015 г. публікаваць імёны, прозвішчы, фатаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расійскіх ваенных пілотаў у Сірыі[8].
У 2015 годзе было правездена расследаванне, у якім сцвярджалася, што InformNapalm — гэта праект кіраўніцтва інфармацыйных тэхналогій Міністэрства абароны Украіны. Аднак дадзеныя звесткі з’яўляюцца непацверджанымі. Паведамлялася, што заснавальнік праекта i яго галоўны рэдактар Раман Бурко насамрэч з’яўляецца старшым афіцэрам УIТ палкоўнікам Раеўскім Вячаславам Міхайлавічам[9][10][11].
Зноскі
- ↑ "Мовы". ІнфармНапалм. 2015. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ "Інфармацыйным напалмам па крамлёўскай прапагандзе". Радыё «Свабода». 28 ліпеня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ "Кніжныя войны". Тэлеканал «Белсат». 11 снежня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ "Палонныя расійскія салдаты"(руск.). ІнфармНапалм. 10 жніўня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ Дзяніс Івашын (28 красавіка 2015). "Апошні рэйс расійскага жаўнера для MH17". ІнфармНапалм. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ Дзяніс Івашын (15 ліпеня 2015). "«Джокер» у справе пра цягач Volvo, які перавозіў БУК для рэйсу MH17". ІнфармНапалм. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ Дзяніс Івашын (9 жніўня 2015). "Гісторыя. Адказы на часта задаваныя пытанні". ІнфармНапалм. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ "ІнфармНапалм рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ за абстрэл жыхароў Сірыі і Украіны". Газета «Новы час». 16 кастрычніка 2015. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ Украинский «популярный блогер» оказался кадровым офицером ВСУ: «Русская Весна» публикует документы Управления информационных технологий Минобороны Украины (руск.). Руская вясна (24 ліпеня 2015).
- ↑ Викиликс «Русской Весны» — очередные документы. О новых проектах пропагандистов Минобороны Украины (руск.). Руская вясна (24 ліпеня 2015).
- ↑ InformNapalm — Проект Специальных Структур Минобороны Украины (руск.)(недаступная спасылка). Ваенна-палітычны агляд (13 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 7 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]ІнфармНапалм на Вікісховішчы |