Сітнік скрыўлены

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Juncus inflexus)
Сітнік скрыўлены
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Juncus inflexus L., Sp. Pl. 1: 326 (1753)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39279
NCBI  318445
EOL  626107
IPNI  443065-1
TPL  kew-315191

Сітнік скрыўлены[3][4] (Juncus inflexus) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна, 30—90 см вышынёй. Расліна ўтварае дзёран. Сцёблы лёгка сціскаюцца (з перарывістай губчатай тканкай), бароздавыя, ля аснавання акружаныя цёмна-пурпурнымі похвамі. Лісце прыкаранёвае. Лісточкі калякветніка доўга завостраныя, зялёныя, па краях карычневыя, няроўныя. Каробачка з кароткім носікам, бурая, амаль адной даўжыні з калякветнікам[4]. Насенне карычневае, ад коса-яйкападобнага да даўгаватай формы,каля 0,6 мм, сеткаватае. 2n = 38, 40, 42[5].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Афрыцы, Еўропе, Азіі; натуралізаваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, ЗША, Канадзе, Уругваі, Фінляндыі, Шры-Ланцы, В’етнаме, Інданезіі[6][7][8].

Ва Украіне від расце на вільготных месцах, лугах, берагах рэк — на большай частцы тэрыторыі (акрамя паўднёвай часткі стэпу і Крыму)[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 413. (руск.) (укр.)
  5. efloras.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ситник склоняющийся: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)